Адзін з лепшых польскіх хакейных нападнікаў, які двойчы станавіўся з «Нёманам» чэмпіёнам Беларусі, падпісаў кантракт з клубам GKS Katowice.
31-гадовы Гжэгаж Пасют — выхаванец клуба KTH Krynica. Ён выступаў за Comarch Cracovia, GKS Tychy, JKH GKS Jastrzębie, потым зноў за Cracovia. Апошния два сезоны ён гуляў за гродзенскі «Нёман». На рахунку Пасюта — пяць тытулаў чэмпіёна Польшчы ў складзе Cracovia, адзін Кубак і Суперкубак Польшчы, а таксама два чэмпіёнства і адзін кубак у Беларусі. Пасют на пастаяннай аснове выступае ў зборнай Польшчы з 2007 года.
— Гжэгаж сёння з’яўляецца вядучай фігурай у польскім хакеі. Мы вельмі рады, што нам удалося пераканаць яго, каб гуляць у Катавіцэ і падпісаць кантракт, бо ён меў даволі шмат прапаноў. Гэта для нас узмацненне ў змаганні за чэмпіёнства Польшчы і аванс у Кантынентальны Кубак, — кажа Рох Баглоўскі, спартыўны дырэктар GKS Katowice, у каментарыі для Gazeta Wyborcza.
Як даведаўся Hrodna.life, Пасют меў прапанову застацца ў «Нёмане», але, верагодна, умовы ў польскіх клубе яго больш зацікавілі.