Дзе ў Гродне адзначыць Купалле?

Ноч на Івана Купалы поўная магіі і загадак. Абавязковыя атрыбуты — вялікае вогнішча, прыгожыя вянкі і пошукі папараць-кветкі. Куды ісці па кветку, даведалася Гродзенская праўда.

Вялікая праграма на Аўгустоўскім канале

У рамках Купалля пройдзе адкрыты Рэспубліканскі чэмпіянату «Лесаруб — 2018». Лепшыя вальшчыкі лесу з Беларусі, Літвы і Расіі высвятляць, хто ж з іх мацней трымае сякеру і варочае пілой. Акрамя гэтага наведвальнікаў чакае «Русалчын канцэрт». Адпачывальнікаў пачастуюць травяным чаем і навучаць плясці вянкі. Праверыць сваю ўдачу можна будзе ў «Купальскай латарэі». Таксама будзе вялікае вогнішча і пошукі папараць-кветкі.

Час: 12.00, 6 ліпеня

Месца: Аўгустоўскі канал, вёска Чарток

Не менш цікава будзе ў «Каробчыцах»

Для гасцей выступіць клуб славянскіх адзінаборстваў «Арыдан». Палымяна патанчыць можна будзе пад выступ ансамбля песні і танца «Белыя Росы» і кавер-бэнда «Fish Desert». Музыкі ў гэты вечар будзе шмат, гасцей таксама чакае цыганскае шоу ад мінскага ансамбля «Кустурыца». Для аматараў вострых адчуванняў - шоў «Купальскае вогнiшча». Абяцае быць зачаравальным водна-светлавая феерыя. Як жа без пошукаў загадкавага купальскага кветкі? Усе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у этна-квэсце «Папараць-кветка».

Час: 12.00 7 ліпеня

Месца: агратурыстычны комплекс «Каробчыцы»

У аграсядзібах таксама рыхтуюць цікавосткі

Напрыклад, у Свяцк-Гурскіх рыхтуюць вялікую вогненную вечарыну. Будзе шмат танцаў, музыкі, натуральна, пошук купальскай кветкі, абяцаюць і падарункі. Лакацыя вельмі пасуе для свята: зачаравальная прырода і выдатнае возера.

Час: 19.00 6 ліпеня

Месца: Радзівілкі ў маёнтку «Святск- Гурскіх».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024