«Яндэкс» сабраў калекцыю «Славутасці Беларусі»: Гродзеншчына ў лідарах па касцёлах

У канцы чэрвеня ў сэрвісе «Яндэкс. Калекцыі» папулярнага расійскага пошукавіка з’явіўся раздзел «Славутасці Беларусі». Згодна з сабранымі кампаніяй дадзенымі, Гродзенская вобласць лідзіруе па колькасці касцёлаў і па колькасці заказнікаў.

Акрамя прыгожых фотаздымкаў, у кожнай славутасці ў калекцыі ёсць апісанне і адзнака на карце, каб хутчэй можна было будаваць маршрут.

У кампаніі адзначаюць, што калекцыя спатрэбіцца ўсім, хто хоча даведацца нешта новае пра гісторыю і культуру Беларусі. Разам з вельмі вядомымі помнікамі - Брэсцкай крэпасцю, Мірскім замкам ці Фарным касцёлам у Гродне — у ёй ёсць менш папулярныя, але не менш цікавыя славутасці, а нават такія месцы, якія могуць здзівіць дасведчаных краязнаўцаў, напрыклад паганскае капішча ў Мінску або бровар у Дубрава.

Усяго ў калекцыі сабрана тысяча славутасцяў. Амаль палова з іх — рэлігійныя будынкі: храмы, манастыры, капліцы і сінагогі. На другім месцы па ліку картак — музеі і манументы, іх у калекцыі больш за паўтары сотні.

«На стварэнне прадукту „Славутасці Беларусі“ сышло некалькі месяцаў. Мы імкнуліся зрабіць яго максімальна зручным і поўным для беларусаў і лічым, што на дадзеным этапе развіцця нам гэта ўдалося. Мы працягнем удасканальваць праект і аб’явім аб новых магчымасцях у бліжэйшы час», — распавёў Hrodna.life рэгіянальны менеджар «Яндэкс» па развіцці ў Беларусі Ягор Цыганок.

Усе славутасці з калекцыі адзначаны на Яндэкс.Картах — дзякуючы гэтаму карыстальнікі лёгка знойдуць цікавыя месцы і змогуць пабудаваць уласны маршрут.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025