З-за дажджлівага надвор’я святкаванні Дня вышыванкі, якія павінны былі прайсці на вуліцы Савецкай 2 ліпеня, пераносяцца пад дах забаўляльнага цэнтра «Галактыка». Пачатак у 18:00.
Як паведамілі арганізатары, праграма мерапрыемстваў застаецца нязменнай. Плануецца, што ў забаўляльным цэнтры будзе працаваць некалькі пляцовак пад агульнай назвай «Азбука беларускага арнаменту» з аквагрымам, пройдуць майстар-класы па пляценні касічак, традыцыйных лялек. Таксама будзе працаваць тэматычная фотазона. Акрамя таго, можна будзе стаць удзельнікам масавага флэш-мобу «Малюем малую радзіму».
Афіцыйны праект «Дзень вышыванкі» праводзіцца ў Беларусі з 2016 года. Ён накіраваны на папулярызацыю нацыянальных традыцый і свядомасці беларусаў.