Адбылося перапахаванне астанкаў знойдзеных ля Каложскай царквы

Яшчэ 27 чэрвеня на цвінтары ля старажытнай Каложскай царквы адбылося пахаванне астанкаў, якія былі знойдзены ля муроў храма падчас работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

Усе адшуканыя астанкі былі даследаваны антраполагам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама прайшлі судмедэкспертызу. Па заключэнні навукоўцаў усе астанкі належаць асобам мужчынскага полу, што адпавядае здагадцы аб тым, што вакол Каложскай царквы былі пахаваныя манахі мужчынскага манастыра, які тут існаваў.

Настаяцель прыхода протаіярэй Аляксандр Балоннікаў і протадыякан Уладзімір Юзва справілі праваслаўны чын пахавання, пасля якога астанкі былі аддадзены зямлі.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024