Новы ўезд у Гродна адкрылі з боку Альшанкі

Каля шасці месяцаў доўжылася будаўніцтва невялікага ўчастка шасціпалоснай дарогі па вуліцы Айчыннай у мікрараёне Альшанка. Гэтая дарога стала новым уездам у горад з боку новага мікрараёна.

Афіцыйна дарогу ў Альшанцы адкрылі 29 чэрвеня. У адкрыцці прымалі ўдзел байкеры, будаўнікі, а таксама кіраўніцтва горада.

«Альшанка — гэта той раён, які сёння дынамічна развіваецца. Сем гадоў таму тут пабудавалі першы дом, без інфраструктуры і ўсіх зручнасцяў. Але ў апошнія гады для гэтага мікрараёна робіцца многае. Напярэдадні Дня незалежнасці, мы зрабілі чарговы падарунак — новы ўезд у горад», — сказаў на адкрыцці дарогі старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой.

Нагадаем, першы дом у мікрараёне Альшанка пабудавалі ў 2011 годзе. Шостая частка з запланаванай тэрыторыі там ужо амаль цалкам забудавана. Цяпер будаўніцтва ідзе ў мікрараёне Паўднёвы-3.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025