За лазневым комплексам на вуліцы Болдзіна з 29 чэрвеня пачынаюць працу адкрытыя тэнісныя корты з сучасным хард-пакрыццём. Новы спартыўны аб’ект будавалі больш за тры гады.
У будучыні на кортах змогуць займацца, як навучэнцы мясцовай тэніснай школы, так і звычайныя гродзенцы за арэнду. Гуляць можна будзе ў любы час сутак — маецца штучнае асвятленне.
«Вядома, горад мае патрэбу ў падобных пляцоўках. Калі мы хочам гадаваць чэмпіёнаў у тэнісе, то гэтаму спорту павінны надаваць вялікую ўвагу, — расказвае ветэран гродзенскага тэніса Дзмітрый Сахарчук. — Вось паклалі на Болдзіна сертыфікаваныя дываны, так ужо з парушэннямі - бачныя ўздуцці. Акрамя адкрытых пляцовак мы не павінны забываць і пра крытыя корты. Узімку дзецям і дарослым займацца проста няма дзе. Такая праблема існуе з абласных гарадоў толькі ў Гродне.
Улады запэўніваюць, што ўжо прыступілі да вырашэння гэтага пытання і ў бліжэйшыя некалькі гадоў пагуляць у тэніс у Гродне можна будзе і зімой.
На сённяшні дзень у горадзе ўжо маецца 15 летніх кортаў: школа № 9 — 4, школа № 39 — 2, школа № 38 — 2, універсітэт ім. Янкі Купалы — 4, ЦСК «Нёман» — 1 і лазневы комплекс — 2. Усе корты можна браць у арэнду.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…