Падчас раскопак на тэрыторыі Новага замка, дзе пракладваюць трасу пад камунікацыі, знайшлі каля 30 свінцовых пломбаў - так званых «драгічынскіх».
Такія свінцовыя пломбы вешаліся на тавары і служылі абаронай ад несанкцыянавай канфіскацыі або падмены. Пломбы маюць выгляд круглых пласцін з рознымі адбіткамі. Археолагі з Акадэміі навук, якія зараз працуюць на аб’екце, мяркуюць, што знаходкі датуюцца XII-XIV стст. Падобныя пломбы раней знаходзілі ў Полацку, Тураве, Брэсце і іншых гарадах.
Апроч свінцовых пломбаў, арехологам трапляюцца манеты, рознае жалеза і кераміка. Усе знаходкі будуць вывучацца. Таксама нядаўна археолагі выявілі старую брукаванку і падмуркі маршалкоўскіх кухняў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…