У вулічным кафэ «Губерня» на вуліцы Савецкай невядомыя скралі сцяг Расіі, а моцны вецер скінуў пудзіла дзіка-фаната, якое прыйшлося рэстаўраваць. Сцяг і пудзіла былі выстаўленыя, бо кафэ — папулярнае месца для прагляду матчаў чэмпіянату свету па футболе.
Супрацоўнікі кафэ распавядаюць, што ў іх кожны дзень праходзяць прагляды і заўсёды ёсць людзі, якія глядзяць футбол. Але прыходзяць і тыя, каму не надта падабаецца футбольная атмасфера.
«Кафэ ўпрыгожвалі да чэмпіянату свету. Расія — краіна гаспадыня і нам удалося знайсці сцяг гэтай дзяржавы, а таксама некалькі футбольных маек і шалікаў, — распавядае адна з прадавачак. — Але прыходзілі людзі, якія былі незадаволеныя, што мы вывесілі такую сімволіку. Адна жанчына наогул пераходзіла ўсе межы, мы гатовыя былі выклікаць на яе міліцыю. А пасля аднаго футбольнага вечара сцяг Расіі наогул скралі».
Скрадзенаму сцягу знайшлі замену — павесілі сцяг Германіі, які прынеслі наведвальнікі. Ёсць толькі адна праблема — сцяг павесілі дагары нагамі.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…