Людзі і справы

«Нікога не пакінем без увагі і без кніг». Бібліятэкі горада атрымаюць пяцітомнік Алексіевіч ад Белгазпрамбанка

Творы Святланы Алексіевіч у перакладзе на беларускую мову хутка з’явяцца ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы і яшчэ 13 публічных бібліятэках горада. Пра гэта Hrodna.life паведаміў кіраўнік аддзела спецпраектаў, дабрачыннай і спонсарскай дапамогі Белгазпрамбанка Сяргей Прыёмка. Банк перадасць частку тыражу «Галасоў Утопіі» ў цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму горада.

Раней у абласным упраўленні па справах культуры ідэалогіі і моладзі ў адказ на прапанову часткі тыражу адказалі, што кнігі Алексіевіч прадстаўлены ў бібліятэках у дастатковай колькасці. Меркаваннем чыноўнікаў, патрэбы ў папаўненні фондаў новым беларускамоўным выданнем няма.

[irp posts="70 308″ name="Гродзенская вобласць адмовілася ад пяцітомніка Святланы Алексіевіч"]

Тады старшыня праўлення Белгазпарамбанка Віктар Бабарыка прапанаваў бібліятэкарам звяртацца за кнігамі наўпрост у банк. Першымі, хто скарыстаўся прапановай, стала Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма горада Гродна. Хутка новае выданне кніг нобелеўскай лаўрэаткі будзе перададзена ў гарадскія бібліятэкі.

«Важна мець у бібліятэках выданне „Утопіі…“ менавіта ў поўным складзе кніг і з адзіным прыгожым афармленнем, тым больш на беларускай мове, — кажа Наталля Свірыда, кіраўнічка Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Гродна. — Гэта наша нацыянальны здабытак, як не пафасна гэта гучыць. Чытачоў, якія пытаюцца пра яе кнігі і хочуць іх чытаць, даволі многа. Выданні на роднай мове дапамогуць неяк па-іншаму адчуць яе творчасць.»

«Хай і іншыя звяртаюцца. Мы нікога не пакінем без увагі і без кніг», — запэўніў кіраўнік аддзела спецпраектаў, дабрачыннай і спонсарскай дапамогі Белгазпрамбанка Сяргей Прыёмка.

«Калі тыраж фарміраваўся, то быў разлічаны на усе бібліятэкі краіны, з улікам і Гродзенскай вобласці. Гэта частка тыражу нікуды не дзенецца і будзе перададзена па прызначэнню. Прадстаўнікі ўсіх бібліятэк могуць звяртацца да нас. Заключым дамовы і перададзім кнігі.»

Для кантактаў Сяргей Прыёмка пакінуў нумар тэлефону аддзела спецпраектаў, дабрачыннай і спонсарскай дапамогі Белгазпрамбанка 80 172- 29 — 15 — 38.


Вам предстоит проведение семинара или конференции? Вам необходимо позаботиться о комфорте посетителей и устроить кофе-брейк. К вашим услугам аренда кофеварок по самым доступным ценам. Высокое качество кофеварок сделает кофе приятным, ароматным и бодрящим.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025