З 28 чэрвеня «Гроднаблаўтатранс» адкрывае новы маршрут Мінск-Гданьск. Трапіць у польскі горад з Гродна можна будзе чатыры разы на тыдзень, за 53 рублі.
Вядома, што Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь яшчэ ў маі выдала дазвол на выкананне міжнародных аўтамабільных перавозак пасажыраў на рэгулярнай аснове «Гроднаблаўтатранс» і «ПКС Гданьск» па маршруце Мінск — Ліда — Гродна — Гданьск.
[irp posts="32 962″ name="Гродна і Гданьск хутка могуць стаць гарадамі-пабрацімамі"]
З Гродна ў Гданьск аўтобус будзе ісці каля 9 гадзін. Адпраўленне з гродзенскага аўтавакзала ў 23:40, а прыбыццё ў Гданьск у 8:45. На 28 і 29 чэрвеня квіткоў на новы аўтобусны маршрут ужо практычна не засталося.
Аўтобус з Гродна будзе рухацца па наступным маршруце: Беласток, Ломжа, Астралэнка, Шчытна, Олыштын, Эльблонг, Гданьск.
[irp posts="52 847″ name="Польскія крамы знайшлі спосаб абыйсці забарону на гандаль па нядзелях"]
Такі рэйс будзе курсіраваць чатыры разы на тыдзень: чацвер, пятніца, субота і нядзеля. Аўтобус будзе ісці і ў зваротным кірунку. Выезд з Гданьска ў 17:30, прыбыццё ў Гродна ў 4:05.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…