Прадстаўнікі 6-й гвардзейскай механізаванай брыгады яшчэ раз прынеслі прабачэнні за тое, што здарылася. Шкода кампенсавалі за кошт сродкаў афіцэраў, піша Гродзенская праўда.
Афіцэры брыгады прыйшлі да Івана Бялоцкі, які быў за рулём Фальксвагена, каб справіцца аб яго самаадчуванні і асабіста прынеслі прабачэнні за тое, што здарылася. Нагадаем, у пятніцу, 22 чэрвеня, на выездзе з Гродна баявая машына пяхоты, якая рухалася ў калоне ваеннай тэхнікі, наехала на легкавік.
— Хутчэй за ўсё, прычынай таго, што адбылося стала памылка механіка-кіроўцы: няправільны выбар хуткасці. Зараз праводзіцца праверка. Ацэнку таго, што здарылася дадуць кампетэнтныя службовыя асобы. 6-я гвардзейская механізаваная брыгада бачыць сваёй задачай акружыць увагай пацярпелага, — адзначыў намеснік камандзіра брыгады Іван Марыеў.
Камандзір узвода сувязі Раман Лук’янавіч ад імя ўсяго асабістага складу 6-й гвардзейскай механізаванай брыгады і асабіста ад сябе прынёс Івану Бялоцкаму прабачэнні за тое, што здарылася. Ваенныя кампэнсавалі пацярпеламу шкоду.
— Упэўнены, што ніхто не хацеў, каб падобнае адбылося. Таму ў мяне няма прэтэнзій ні да камандавання вайсковай часткі, ні да механіка-кіроўцу. Салдат малады, робіць першыя крокі ў кіраванні такой сур’ёзнай машынай. Як былы салдат, я ўсё выдатна разумею, — адзначыў Іван Бялоцкі.
БМП наехала на легкавую машыну на выездзе з Гродна па накіраванні ў Сапоцкін. У «легкавушцы» знаходзіліся кіроўца і пасажыр. Сутыкненне прыпала на кіроўчы бок. Пацярпелага аглядзелі медыкі, шпіталізацыя яму не спатрэбілася.
[irp posts="70 007″ name="На выездзе з Гродна БМП наехала на легкавік. Абыйшлося без ахвяраў"]здарэн
Па словах відавочцаў, калона ваеннай тэхнікі рухалася з боку базы адпачынку «Прывал». У гэты час рух на выезд з Гродна ў бок Сапоцкіна быў спынены. Машыны чакалі, калі пройдзе ўся калона. На адзін з іх аўтамабіляў і наехала баявая машына пяхоты, якую занесла на павароце.