На пажары ў кватэры шматпавярховага дома па вуліцы Горкага загінулі тры чалавекі. Узгаранне пачалося на 11 паверсе каля 13.40. Жыхары спачатку спрабавалі самастойна патушыць агонь, але не паспелі.
Пры тушэнні пажару было задзейнічана каля 10 пажарных разлікаў, але выратаваць людзей у кватэры супрацоўнікам МНС так і не ўдалося. Вядома, што ратавальнікаў выклікалі суседзі, калі пачулі, што паверхам ніжэй пачуліся крыкі і ўдары.
Пасля ліквідацыі пажару пры аглядзе кватэры супрацоўнікі МНС знайшлі ў розных пакоях целы двух жанчын і мужчыны. Медыцынскі судовы эксперт вызначыў, што папярэдняй прычынай смерці былі апёкі і атручванне ўгарным газам. Канчатковыя высновы будуць зробленыя пасля судова-гісталагічнай, судова-хімічнай і судова-медыцынскай экспертыз.
Па выніках агляду месца здарэння з прыцягненнем эксперта-пажаратэхніка папярэдне вызначана, што прычына здарэння — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Канчатковую прычыну пажару вызначыць экспертыза.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…