Прадстаўнікі галоўных анлайн-медыяў Гродна на сустрэчы ў каворкінгу ПВТ раскажуць пра паспяховыя прыклады прасоўвання на ўласных сайтах. Сярод удзельнікаў мітапа будуць у сябры рэдакцыі Hrodna.life. Сустрэча «Маркетынг. Усплыццё!» пройдзе ў каворкінгу Парка Высокіх Тэхналогій 26 чэрвеня, пачатак у 19.00.
Сустрэча будзе цікавая прадпрымальнікам, маркетолагам і спецыялістам па прасоўванні, якія працуюць на лакальных рынках. Яны даведаюцца, дзе размясціць рэкламу ў Гродне, каб атрымаць рэальных кліентаў, каб знайсці менавіта тую аўдыторыю, якая ім патрэбная.
Прэзентацыя кожнага сайта зойме 10 хвілін: 7 на выступ яго прадстаўнікаў і 3 на пытанні з залы.
За 90 хвілін і ў адным месцы бізнесоўцы змогуць вырашыць для сябе:
— Якое СМІ выбраць для іх аўдыторыі і бізнесу;
— Якія рэкламныя месцы больш эфектыўна і колькі гэта каштуе;
— Які працэнт жыхароў Гродна можна ахапіць анлайн рэкламай;
— На што лепш зрабіць акцэнт у вашай рэкламе;
— Ці варта і далей выдзяляць увесь бюджэт толькі на кантэкстную рэкламу і рэкламу ў сацсетках.
Месца: вул. Горкага, 1/3 (Co-working ПВТ)
Бясплатна толькі па папярэдняй рэгістрацыі: m1p.co/
Колькасць месцаў абмежавана.
Вядучы мітапа — выкладчык Адукацыйнага цэнтра Парку высокіх тэхналогій Назар Шэгда.