На пляцоўцы каля абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці на вуліцы Савецкай з’явіцца вулічнае кафэ. Раней казалі, што там збудуюць павільёны для рамеснікаў.
Пра павільёны для пастаяннага гандлю рамеснікаў казалі ў сакавіку 2018. Але будаўнікі, якія зараз працуюць на аб’екце, кажуць, што ў будучыні на гэтым месцы будзе вулічнае кафэ ад гандлёвага прадпрыемства «Лімож». Кафэ будзе нагадваць тое, што стаіць на Замкавай каля Палаца тэкстыльшчыкаў - яно таксама належыць «Ліможу».
Інфармацыю пацвердзілі і ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.
Пакуль Hrodna.life не ўдалося даведацца, ці кавярня з’явіцца замест запланаваных павільёнаў, ці ўсё ж абодва аб’екты размесцяцца побач.