Стэлажы з’явіліся ў ГЦ «OldCity», кафэ «Большой буфет», цэнтры развіцця і адпачынку «Партал» і ў парку Жылібера каля летняй сцэны. Кнігі ў гэтых паліцах узяліся з былой завадской бібліятэкі, якую расфарміравалі.
— Ідэя ў тым, каб людзі чыталі кнігі больш і часцей, чым чытаюць зараз. Мы просім людзей не проста забіраць кнігі і чытаць іх дома, а прыносіць свае і дзяліцца з сябрамі, — кажа Анастасія Антановіч, менеджарка па камунікацыях Гродзенскага шклозавода.
Гісторыя, празрыстая як шкло. 10 фактаў пра Гродзенскі шклозавод, якіх вы не ведалі
Па словах Анастасіі, нават з расфарміравання бібліятэкі на заводзе вырашылі зрабіць добрую справу. Частку кніг пакінулі сабе, а частку — выкарысталі для вось такой сацыяльнай акцыі.
У бясплатны абмен патрапілі абсалютна розныя паводле жанру кнігі: дэтэктывы, фантастыка, замежная і беларуская класічная літаратура. Гэта сабранні братоў Стругацкіх, Стэфані Маер з яе вампірскай сагай, Рэй Брэдберы, Быкаў і Купала.
[irp posts="60 419″ name=""Дзеці любяць чытаць кніжкі, проста яны гэтага не ведаюць". Пісьменніца Надзея Ясмінска чаравала разам з гродзенскімі чытачамі"]
«Думаю, кожны чалавек знойдзе сабе нешта па густу», — кажа Анастасія.