Матч зборных Расіі і Егіпта 19 чэрвеня выклікаў ажыятаж у гродзенцаў. У цэнтры Гродна дзясяткі людзей пільна сачылі ў кафэ і барах за супрацьстаяннем каманд. Перавагу гродзенцы аддавалі краіне-суседцы.

Самая вясёлая атмасфера ў цэнтры горада пры праглядзе матчу была ў вулічным кафэ «Губерня». Там усім жадаючым паглядзець гульню не хапала месцаў. Многія стаялі на вуліцы.

Прадавец Вольга адзначае, што ў іх матчы чэмпіянату свету праходзяць вельмі актыўна. Многія людзі, якія ідуць па Савецкай, не могуць прапусціць футбольную атмасферу ва ўстанове і заходзяць. Замаўляюць піва, каўбаскі і хот-догі, а хтосьці прыходзіць проста пасядзець. На топавых матчах месцаў у кафэ няма.

https://www.instagram.com/p/BkOB4h6hSZP/?taken-by=raslkulevich

Актыўна глядзелі футбол у цэнтры і на вулічнай пляцоўцы ў кафэ «Хотей». Там уладальнікам прыйшлося дастаўляць дадатковыя крэслы, каб абслужыць усіх жадаючых.

Не было месцаў пры праглядзе матчу і ў піўным рэстаране.

Усім не хапае месца: як гродзенцы сочаць за чэмпіянатам свету па футболе
Некаторыя гродзенцы кажуць, што было б добра, калі б матчы чэмпіянату свету паказвалі на плошчы Савецкай на галоўным экране. На іх думку, там людзей збіралася б яшчэ больш. Разам з праглядам футбола на плошчы можна арганізаваць актыўны гандаль.

Дарэчы, зборная Расіі атрымала перамогу ў матчы супраць зборнай Егіпта з лікам 3:1 і забяспечыла сабе выхад з групы. А іншыя нашы суседзі - зборная Польшчы — у гэты ж дзень прайграла свой першы матч на чэмпіянаце зборнай Сенегала з лікам 2:1.