Не захоўвайце што папала! Будаўнік з Гродна ледзь не патрапіў у турму за порна ў ВК

Два гады турмы мог атрымаць 35-гадовы гродзенец, на старонцы якога ў ВК з’явіліся порнаролікі. Але суд вырашыў, што калі мужчына заплаціць штраф 980 рублёў і год будзе паводзіць сябе ўзорна, то ў выпраўленчую ўстанову можа не адпраўляцца. Крымінальную справу разглядалі ў судзе Ленінскага раёна Гродна 20 чэрвеня.

Гісторыя пачалася яшчэ ў 2012 годзе. Не думаючы пра наступствы, мужчына захоўваў у сябе на сцяне ў сацыяльнай сетцы Вконтакте відэа парнаграфічнага зместу. Усяго за шэсць гадоў на старонцы, якая была падпісана выдуманым імем, з’явілася каля 40 забароненых для размяшчэння відэа. Доступ да старонкі Івана быў адкрыты і порнаролікі маглі глядзець усе. За некалькі гадоў відэа набралі па некалькі тысяч праглядаў.

35-гадовы будаўнік Іван з Гродна

Проста падабалася порна

Міліцыя зацікавілася Іванам у пачатку 2018 года. Ужо пасля экспертызы мужчына прызнаўся, што захоўваў відэа з дапамогай тэлефона: рабіў гэта для асабістага карыстання і не ведаў, што іх могуць глядзець іншыя людзі.

«Я працую будаўніком і часта ў камандзіроўках, — распавядае Іван. — Порнаролікі захоўваў, таму што падабаліся. Але я не ведаў, што доступ да старонкі быў адкрыты. Тым больш не ведаў, што за размяшчэнне іх у сацыяльнай сетцы можна трапіць пад крымінальную адказнасць».

Мужчыну абвінавачвалі ў тым, што ён захаваў відэа з мэтай распаўсюджвання, г. зн. здзейсніў дзеянні з ч 2. арт. 343 КК — «Захоўванне з мэтай распаўсюджвання і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў з выкарыстаннем інтэрнэту».

Год умоўна і буйны штраф

На судзе мужчына раскаяўся, паабяцаў такім больш не займацца і папрасіў строга не караць.

У выніку суд віну Івана прызнаў: 35-гадовага гродзенца пакаралі пазбаўленнем волі на два гады з адтэрміноўкай выканання на год. Таксама ён павінен заплаціць 980 рублёў крымінальна-прававой кампенсацыі (40 базавых велічыняў). Калі Іван на працягу года будзе паводзіць сябе ўзорна, то ў выпраўленчую ўстанову яго не накіруюць. Калі за гэты перыяд гродзенец патрапіць у міліцыю, то яго ўжо будуць чакаць два гады турмы.

Яшчэ лёгка аддзелаўся

Пасля выхаду з залы суда мужчына ўздыхнуў з палёгкай. Распавёў, што цяпер будзе працаваць на штраф. І не будзе парушаць закон.

«Карыстаючыся выпадкам, хачу сказаць, каб людзі былі ўважлівыя і не захоўвалі што папала на сваіх старонках у сацыяльных сетках. А калі ёсць нешта забароненае, то абавязкова трэба выдаляць. Усе нашы старонкі ў інтэрнэце праглядаюцца аператыўнікамі. У маёй сітуацыі магло ўсё быць значна горш. Пашанцавала, што вынеслі такі прысуд», — распавёў Іван.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024