За адзін занятак вы станеце рэдактарам, пазнаёміцеся з папулярнымі журналістамі Гродна і Мінска і праверыце свае ўменні ў журналістыцы. Гульня «Пішы. Рэдагуй» на практыцы навучыць пісаць яркія тэксты.
«Студыя карысных кампетэнцый» запрашае ў рэдакцыю. Там вы атрымаеце тэму і асноўныя дадзеныя. На планёрцы вызначыцеся, у якім жанры будзеце пісаць. Атрымаеце практычныя парады ад трэнераў, падрыхтуеце тэкст і прэзентуеце.
Усе пройдзе ў рэжыме рэальнага часу. Напрыклад, каму дастанецца інтэрв'ю з зоркай, возьме яго на самай справе, а той, каму выпадзе сторытэлінг, — будзе пісаць гісторыю. Як бонус, усе працы будуць апублікаваныя. Трэнерамі будуць паспяховыя журналісты і рэдактары з Гродна і Мінску.
Абітурыентаў факультэтаў журналістыкі: адразу атрымаеце друкаваную працу ў партфоліо.
Маладых журналістаў: самі ведаеце, як складана выбраць тэму, структураваць думкі, і каб рэдактар не правіў тэкст.
Медыя-менеджэраў: хочацца ж пісаць пасты, якія чапляюць, але як?
Усім, хто хацеў напісаць нешта вартае, але часу не хапае ці атрымліваецца неяк не вельмі.
Калі? 23 чэрвеня 2018 c 10.00 да 15.00
Дзе? вул. Ціміразева 10 / 1−31 (БЦ «Аўгустоўскі»)
Кошт: 25 рублёў
Для ўдзелу ў курсе неабходна запоўніць электронную заяўку да 20 чэрвеня, альбо запісацца па тэлефоне +375 33 6 341 041
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…