Арт-пікнік для дзяцей (і дарослых) прайшоў на Велесе

Тэмай чарговага арт-пікніка сталі кнігі. «Гэта тое, што мы памятаем з дзяцінства, — кажуць арганізатары. — У кожнага была любімая кніжка, якую нам чыталі бацькі. А мы, накрыўшыся да самага носа коўдрай, слухалі».

Кнігам прысвяцілі цэлую кніжную паляну. Тут літаратары Андрэй Хадановіч, Надзея Кандрусевіч і Марыя Мартысевіч чыталі кнігі і вершы для дзетак на беларускай мове. Гэта творы пра кур’ёзы, знаёмыя ўсім бацькам. Напрыклад, пра страшнага монстра «маматут», які не дазваляе скакаць па канапе.

Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Гродна зладзіла выставу «цёплых кніг», якія зрабілі для дзяцей і дарослых са слабым зрокам. Там жа прайшлі прэзентацыі аўтарскіх кніг і ілюстрацый, выставы кніжных паліц і інтэрактыўныя гульні для дзяцей.

Арт-пікнік — сапраўдны кірмаш «развівашак» для дзяцей. Тут і школа Мантэсоры, і Дзіцячая Эка-студыя, і настольныя гульні, і тэатральныя заняткі. Для фізічнага развіцця прэзентавалі каратэ і танцавальныя майстар-класы. Можна было ўсё паспрабаваць і абраць тое, што пасуе вам і вашаму дзіцяці.

Канешне, можна было проста адпачыць на зялёнай і яркай пляцоўцы Велеса. У такое яднанне з прыродай цудоўна ўпісваліся веганская ежа ад бара «Nesterka», ручныя вырабы ад этнакрамы «Цудоўня», ільняное адзенне і драўляныя эка-цацкі.

Гэта ўжо чацвёрты арт-пікнік для дзяцей у «Велесе». Арганізатарка Вольга Букатая прызнаецца, што чакала больш наведвальнікаў. Магчыма, лічыць яна, гродзенцаў спужаў платны ўваход — 7 рублёў. Хаця ў Мінску за падобныя фестывалі давядзецца заплаціць у два-тры разы больш. А запісацца на заняткі і курсы на арт-пікніку можна было са зніжкай.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025