Група заўзятараў з Варшавы прыехала ў Гродна раніцай 18 ліпеня і толькі на некалькі гадзін затрымалася ў беларускім горадзе. Адсюль палякі адправіліся прамым цягніком у Маскву на чэмпіянат свету, дзе 19 чэрвеня зборная Польшчы сустрэнецца са зборнай Сенегала.
За некалькі гадзін польскія заўзятары паспелі пазнаёміцца з Гродна і паспрабавалі беларускае піва. З цэнтра Гродна да чыгуначнага вакзала палякі ўжо ішлі з гучнымі спевамі ў гонар сваёй зборнай. Нягледзячы на варожасць польскіх і расійскіх заўзятараў, хлопцы з Варшавы ехаць у Расію не баяцца.
«Мы едзем у Маскву на чэмпіянату свету, каб падтрымаць нашу зборную ў матчы супраць Сенегала. Ехаць не баімся — мы настроены вельмі пазітыўна. Няма ніякіх думак агрэсіўных. Галоўная задача — падтрымка каманды», — распавёў заўзятар Роберт.
Адзін квіток на матч чэмпіянату свету для заўзятараў з Польшчы каштаваў каля 400 злотых. Чакаецца, што на матчы з Сенегалам у Маскве зборную Польшчы будзе падтрымліваць як мінімум 3000 заўзятараў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…