У праграме – фільмы рэжысёра Кірыла Галіцкага і творчага аб’яднання NATOSCHAK: «Пляж / Лес / Тамбур» (2018 ) і «Называйте это как хотите» (2016). Прагляд адбудзецца ў межах пазнавальна-забаўляльнага праекта «СВАЁ КІНО: Любім і глядзім».
Калі: 27 чэрвеня, 19.00
Дзе: «ДОМ46», вул. Лялевеля, 46
За колькі: 3 рублі да 25 чэрвеня, 5 рублёў у дзень мерапрыемства
https://www.youtube.com/watch?v=hXr_HFEj6EY&feature=youtu.be
https://www.youtube.com/watch?v=UMPaP52A8Ng
Што такое «СВАЁ КІНО»
«СВАЁ КІНО» – гэта пазнавальна-забаўляльны праект, у якім аўтары знаёмяцца з гледачом, гледачы вучацца разбірацца ў кіно. Праект пакажа вам «50 адценняў жыцця» – такую Беларусь, вы яшчэ не ведаеце. Вас чакае кіно нетрывіяльнае, якаснае і своеасаблівае. Паказы праекта «СВАЁ КІНО» праходзяць штомесяц на працягу ўсяго года ў камфартабельным сучасным кінатэатры.