Дзвух гарадзенцаў асудзілі на 10 і 12 гадоў калоніі за збыт псіхатропаў

Рашэнне вынес Суд Кастрычніцкага раёна 18 чэрвеня. Гродзенцы абвінавачваліся ў незаконным набыцці, захоўванні, перавозцы з мэтай збыту і незаконным збыце псіхатропных рэчываў, дзейнічаючы ў групе асоб.

12 ліпеня 2017 года ў Гродне затрымалі 29-гадовага мужчыну. Пры даглядзе ў яго канфіскавалі пакецік з пафасаваным для наступнага збыту крышталічным рэчывам. Яго прызналі асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам альфа-PVP. Як аказалася, падазраваны разам з раней судзімым гродзенцам са студзеня па ліпень 2017 года незаконна збывалі псіхатропныя рэчывы. Аптовую закупку забароненых рэчываў ажыццяўлялі праз інтэрнэт. Рэалізоўвалі іх за безнаяўны разлік у Гродна, Гродзенскім раёне і Мінску, дзе было арганізавана не менш 340 схованак-закладак. Атрыманы прыбытак перавышае 5 тысяч беларускіх рублёў.

12 гадоў і 5 дзён

Абодва гродзенцы прызнаныя вінаватымі. Аднаго пазбавілі волі на 10 гадоў, другога — на 12 гадоў і 5 дзён. Гродзенцы будуць адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму, у іх канфіскуюць маёмасць. Да тэрміну ў 12 гадоў былі дададзеныя 5 дзён пазбаўлення волі, неадбытай па прыгаворы суда Кастрычніцкага раёна ад 15 чэрвеня 2017 года, паведамляе БелТА.

Як зменшыць ужыванне наркотыкаў?

Зараз ў Беларусі па крымінальным артыкуле 328 — незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў - асуджана 15 000 чалавек. Юрысты з палітычных партый прапануюць рэфармаваць заканадаўства, каб тыя, хто ўжывае, і тыя, хто прадае наркотыкі мелі розныя пакаранні. А актывісты ініцыятывы «Legalize Belarus» лічаць, што вайна з наркотыкамі не працуе, а рэчывы варта легалізаваць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025

«Гэта правакацыя». Польшча пракаментавала адкрыццё расійскага консульства ў канфіскаванай польскай школе ў Гродне

Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…

15 красавіка 2025

У Triniti з’явілася крама морапрадуктаў, дзе прадаюць «шахматныя» рулеты з рыбы

Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…

15 красавіка 2025

У школе Гродна папрасілі не выкарыстоўваць георгіеўскую стужку ў малюнках. Адгадайце, хто абразіўся

У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…

14 красавіка 2025

Знакаміты мастак падарыў касцёлу ў Навагрудку два вялізныя абразы

Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…

14 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродна прадаецца атмасферны дом з «тэатральным» інтэр'ерам

У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…

12 красавіка 2025