Спадчына

Нёман у Гродне мялее: ізноў можна пабачыць рэшткі старых мастоў

З-за гарачага і засушлівага надвор’я ў чэрвені Нёман у раёне Гродна істотна змялеў. Гродзенцы могуць убачыць у рацэ рэшткі старых канструкцый: мастоў і прыстаняў.

У раёне Новага моста з вады, як і некалькі гадоў таму, паказаліся слупкі - рэшткі драўлянага моста. У гэтым месцы ў гады Першай сусветнай вайны нямецкія сапёры будавалі пераправу, магчыма, каб абслугоўваць фарты Гродзенскай крэпасці.

Нямецкія жаўнеры адпачываюць на фоне маста. Добра бачная дарога-спуск да яго, якая ацалела да нашых дзён. 1916 г.more
Так выглядаў гэты мост прыкладна ад Каложы, 1916 г.

Засталіся фотаздымкі таго нямецкага моста, які праіснаваў каля 5 гадоў. У 1921 годзе палякі на гэтым самым месцы пабудавалі свой драўляны мост.

У 1920 г. мост быў знішчаны і яго нанава пабудавалі вясной 1921 г.
Узвялі новы мост польскія жаўнеры. Праіснаваў ён недзе да сярэдзіны 1920-х гг
Так выглядаў гэты мост прыкладна з цяперашняга Новага Маста. Пад палямі (сваямі) гэтага маста бачныя яшчэ нямецкія сваі. Далей - цудоўны краявід на Гродна.more

Мясцовыя рыбакі гісторыю пра нямецкі мост ведаюць. Яны гавораць, што ў засушлівы перыяд можна ўбачыць старыя канструкцыі і ў раёне Старога моста. А тыя, хто займаецца падводнай рыбалкай, распавядаюць, што на дне Нёмана яшчэ хапае матэрыялу, з якога ў свой час будаваліся масты ў розных месцах горада.

[irp posts="65 771″ name="Не толькі рачное таксі, але і экскурсіі: для прагулак па Нёмане запусцілі кацеры"]

Небяспекі для рачнога транспарту

Зараз узровень вады ў рацэ знаходзіцца на адзнацы 48 см, што выклікае цяжкасці ў працы рачнога транспарту. Небяспечным для суднаходных частак ракі лічыцца ўзровень вады ніжэй за 70 см. Палепшыць сітуацыю на Нёмане маглі б моцныя і працяглыя дажджы.

[irp posts="68 679″ name="У Гродне павялічаць колькасць прычалаў для воднага таксі і пашыраць набярэжную"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025