У дваццаты раз праваслаўныя вернікі прайшлі Крэсным ходам па вуліцах Гродна

Штогадовае шэсце праваслаўных вернікаў прайшло па вуліцах Гродна раніцай 17 чэрвеня, у дзень Сабору Усіх Беларускіх Святых. Сёлета шэсце было юбілейнае — дваццатае.

Крэсны ход пачаўся ад Свята-Пакроўскага сабора. Па шляху да вернікаў далучаліся прыхаджане з розных парафій горада. Канчатковай кропкай ходу стала царква на праспекце Купалы, збудаваная ў гонар Сабору Усіх Беларускіх Святых. Менавіта там адбылася Боская літургія, якую ўзначаліў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій.

Штогадовае святкаванне Сабора Усіх Беларускіх Святых было вырашана ўнесці ў царкоўны каляндар 3 красавіка 1984 года. Рашэнне было прынята Святым Сінодам Рускай Праваслаўнай Царквы па ініцыятыве мітрапаліта Мінскага і Беларускага Філарэта. Для гродзенцаў гэтае свята асаблівае, на яго ў горадзе збiраюцца вернікі ўжо 20 гадоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024