Гродзенскі таксіст Віталь Мілашэўскі кажа, што мае ад вышэйшых сілаў моц лячыць людзей. Ён зразумеў гэта некалькі гадоў таму, калі працаваў у Штатах. Віталь кожны дзень практыкуе «лячэнне» — робіць дзіўныя рухі і чытае малітвы. Hrodna.life сустрэў яго на вуліцы Савецкай.
«Я працую ў таксі і нават у машыне падчас працы спрабую вылечваць кліентаў, — распавядае Віталь. — А калі ў мяне выхадны, я абавязкова выходжу ў цэнтр горада і шукаю там тых, каму патрэбна дапамога. Раней я вывучаў методыку лячэння, сем гадоў чытаў Святыя Пісанні, а цяпер нарэшце выйшаў дапамагаць. Зразумеў, што прыйшоў час».
Віталь тлумачыць, што дапамагае людзям сілай Святога Духа. Запэўнівае, што вылечвае ўсіх, а людзі з удзячнасці нават тэлефануюць.
Віталь «лечыць» цалкам бясплатна, бярэцца і за траўмы, і за анкалогію, і за алкагалізм. Кажа, што здольны рабіць цуды.
«Я нарадзіўся з гэтым, але выкарыстоўваць свае здольнасці стаў толькі цяпер», — кажа мужчына. Кліенты, маўляў, пасля сеансаў аздараўлення нават кідаюцца абдымацца.
Віталь сам падыходзіць да людзей не вуліцы, але кажа, што яшчэ не ўсе ў нас гатовыя да «спантаннай дапамогі і душэўнай размовы».
У сучаснай праваслаўнай царкве да такіх людзей як Віталь ставяцца адмоўна. Сітуацыю пракаментаваў іпадыякан Свята-Пакроўскага сабора Яўген Кулак, якому па службе прыходзіцца сутыкацца з падобнымі людзьмі.
«Як чалавек, які працуе ў сацыяльным аддзеле нашага сабора, і які мае досвед зносін з такімі людзьмі, гледзячы на відэа з гэтым мужчынам, я магу выказаць здагадку, што ён душэўнахворы, — кажа Яўген. — Але нават калі б ён сапраўды здзіўляў людзей нейкімі ацаленнямі і прароцтвамі, то трэба сказаць, што хрысціянства ва ўсе часы адносілася адмоўна да падобных заняткаў.Дыякан Яўген распавядае, што Хрыстос у Бібліі выразна пра гэта гаворыць: ведзьмакі і варажбіткі Царства Божага не атрымаюць. У праваслаўнай царкве лічаць, што ўсе святыя, якія мелі нейкія надзвычайныя дары, атрымалі іх у выніку велізарных духоўных прац: посту, малітвы, добрых спраў.
«Людзі, якія вылечваюць, кажуць пра будучыню, яны таксама спрабуюць нанесці шкоду — чытаюць загаворы на порчу, чары і ўсякія іншыя паскудных справы, у якіх удзельнічае сіла зла. Трэба задумацца, хто так лёгка можа даць сілу і дары, за якія часцей за ўсё бяруць грошы, — папярэджвае святар. — Я бачыў нямала людзей, якія пасля зносін з падобнага роду лекарамі былі вельмі моцна пашкоджаны не толькі духоўна, але і разумова, бо душа звязана з целам».
Афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі патлумачыў, што Віталь-лекар не парушае заканадаўства, калі за свае паслугі не патрабуе грошай. Калі ж бярэ плату, то яго дзеянні могуць падпадаць нават пад крымінальны артыкул — махлярства.
«На дадзены момант скаргаў у міліцыю на мужчыну, які сябе называе лекарам, не паступала. Аднак, калі знойдуцца грамадзяне, у дачыненні да якіх, на іх думку, гэты чалавек учыніў супрацьпраўныя дзеянні, то яны могуць звярнуцца ў міліцыю. Будзе праведзена праверка», — кажа Яраслаў Васілеўскі.
З 2008 года ў Беларусі забаронена рэклама паслуг экстрасэнсаў, магаў, варажбітаў і іншых асоб, якія сцвярджаюць, што ўмеюць прадказваць будучыню, уплываць на людзей і духоўны свет праз звышнатуральныя здольнасці. Таму Віталь, калі б хацеў заняцца такім лекаваннем больш шырока і за грошы, не мог быць даць рэкламу ў СМІ.
Таксама паслугі гадалак і экстрасэнсаў, а да іх можна было б аднесці і дзейнасць Віталя, з 2009 года лічацца «псіхалагічнай дапамогай» і мусяць ліцэнзавацца Мінздравам. Экстрасэнс, адпаведна, мусіць быць і індывідуальным прадпрымальнікам. З другога боку, з 2016 года адмянілі ліцэнзаванне для тых, хто займаецца нетрадыцыйнай медыцынай (напрыклад, фітатэрапіяй), а гэта падаецца найбліжэйшым відам дзейнасці.
У крызісныя часы людзі часта масава звяртаюцца да нетрадыцыйных метадаў вырашэння сваіх праблем. І пакуль гродзенец Віталь яшчэ не стаў звышпапулярны, узгадаем тых «цэліцеляў», што зрабілі са сваіх імёнаў брэнды.
Так, славу цудатворцы ў канцы 1980-х здабыў у Савецкім Саюзе псіхатэрапеўт Анатоль Кашпіроўскі - літаральна ўся краіна глядзела яго перадачы па тэлевізары каб вылечыцца, ён збіраў стадыёны. Кашпіроўскі дзейнічае і сёння — напрыклад, у 2017 годзе ў Нью-Ёрку дыстанцыйна рабіў «карэкцыю носа і пазбаўляў храпу», яшчэ раней — дыстанцыйна «пазбаўляў прыроджаных заганаў сэрца», таксама запэўнівае, што за тры хвіліны лечыць алергіі, праблемы са зрокам. Дарэчы, афіцыйна Кашпіроўскі ўжо не практыкуе масавы гіпноз, якім праславіўся некалі - у Расіі такая дзейнасць пад забаронай.
Іншым знакамітым «лекарам» канца 80-х быў Алан Чумак — яго перадачы глядзелі ў надзеі «зарадзіць» праз экран звычайную ваду цудоўнай моцай. Ён выдатна працаваў з эфектам плацэба і мог пераканаць многіх, што яго «магія» дзейнічае і лечыць. Экстрасэнс памёр восенню 2017 года.
Находитесь в поисках ванной? Не знаете, какую выбрать? Керамику или обычную чугунную? На сегодняшний день, цены на ванны чугунные 150×70 колеблется от 10 тыс рублей. Вы сможете выбрать ванную в интернет-магазине «Ванна-Хоум». Большой выбор, высокое качество, которое проверено временем.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…