Гродзенскі таксіст Віталь Мілашэўскі кажа, што мае ад вышэйшых сілаў моц лячыць людзей. Ён зразумеў гэта некалькі гадоў таму, калі працаваў у Штатах. Віталь кожны дзень практыкуе «лячэнне» — робіць дзіўныя рухі і чытае малітвы. Hrodna.life сустрэў яго на вуліцы Савецкай.

А што вы думаеце пра мясцовага цудатворцу? Паглядзіце відэа ніжэй і выкажыцеся ў каментарыях!

«Я працую ў таксі і нават у машыне падчас працы спрабую вылечваць кліентаў, — распавядае Віталь. — А калі ў мяне выхадны, я абавязкова выходжу ў цэнтр горада і шукаю там тых, каму патрэбна дапамога. Раней я вывучаў методыку лячэння, сем гадоў чытаў Святыя Пісанні, а цяпер нарэшце выйшаў дапамагаць. Зразумеў, што прыйшоў час».

Віталь тлумачыць, што дапамагае людзям сілай Святога Духа. Запэўнівае, што вылечвае ўсіх, а людзі з удзячнасці нават тэлефануюць.

https://www.youtube.com/watch?v=d7wwFGwAqlY

Сам падыходзіць да хворых

Віталь «лечыць» цалкам бясплатна, бярэцца і за траўмы, і за анкалогію, і за алкагалізм. Кажа, што здольны рабіць цуды.

«Я нарадзіўся з гэтым, але выкарыстоўваць свае здольнасці стаў толькі цяпер», — кажа мужчына. Кліенты, маўляў, пасля сеансаў аздараўлення нават кідаюцца абдымацца.

Віталь сам падыходзіць да людзей не вуліцы, але кажа, што яшчэ не ўсе ў нас гатовыя да «спантаннай дапамогі і душэўнай размовы».

https://www.youtube.com/watch?v=9-F9WLNg7r8

Хрысціянства — супраць

У сучаснай праваслаўнай царкве да такіх людзей як Віталь ставяцца адмоўна. Сітуацыю пракаментаваў іпадыякан Свята-Пакроўскага сабора Яўген Кулак, якому па службе прыходзіцца сутыкацца з падобнымі людзьмі.

«Як чалавек, які працуе ў сацыяльным аддзеле нашага сабора, і які мае досвед зносін з такімі людзьмі, гледзячы на ​​відэа з гэтым мужчынам, я магу выказаць здагадку, што ён душэўнахворы, — кажа Яўген. — Але нават калі б ён сапраўды здзіўляў людзей нейкімі ацаленнямі і прароцтвамі, то трэба сказаць, што хрысціянства ва ўсе часы адносілася адмоўна да падобных заняткаў.

У Гродне з'явіўся таксіст-лекар, які робіць "цуды". Што вы пра гэта думаеце?
Віталь спрабуе дапамагчы жанчыне, у якой хворая нага
Дыякан Яўген распавядае, што Хрыстос у Бібліі выразна пра гэта гаворыць: ведзьмакі і варажбіткі Царства Божага не атрымаюць. У праваслаўнай царкве лічаць, што ўсе святыя, якія мелі нейкія надзвычайныя дары, атрымалі іх у выніку велізарных духоўных прац: посту, малітвы, добрых спраў.

«Людзі, якія вылечваюць, кажуць пра будучыню, яны таксама спрабуюць нанесці шкоду — чытаюць загаворы на порчу, чары і ўсякія іншыя паскудных справы, у якіх удзельнічае сіла зла. Трэба задумацца, хто так лёгка можа даць сілу і дары, за якія часцей за ўсё бяруць грошы, — папярэджвае святар. — Я бачыў нямала людзей, якія пасля зносін з падобнага роду лекарамі былі вельмі моцна пашкоджаны не толькі духоўна, але і разумова, бо душа звязана з целам».

Міліцыя: пакуль не бярэ грошы — нічога не парушае

Афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі патлумачыў, што Віталь-лекар не парушае заканадаўства, калі за свае паслугі не патрабуе грошай. Калі ж бярэ плату, то яго дзеянні могуць падпадаць нават пад крымінальны артыкул — махлярства.

«На дадзены момант скаргаў у міліцыю на мужчыну, які сябе называе лекарам, не паступала. Аднак, калі знойдуцца грамадзяне, у дачыненні да якіх, на іх думку, гэты чалавек учыніў супрацьпраўныя дзеянні, то яны могуць звярнуцца ў міліцыю. Будзе праведзена праверка», — кажа Яраслаў Васілеўскі.

Працаваць можна, рэкламавацца — не

З 2008 года ў Беларусі забаронена рэклама паслуг экстрасэнсаў, магаў, варажбітаў і іншых асоб, якія сцвярджаюць, што ўмеюць прадказваць будучыню, уплываць на людзей і духоўны свет праз звышнатуральныя здольнасці. Таму Віталь, калі б хацеў заняцца такім лекаваннем больш шырока і за грошы, не мог быць даць рэкламу ў СМІ.

Таксама паслугі гадалак і экстрасэнсаў, а да іх можна было б аднесці і дзейнасць Віталя, з 2009 года лічацца «псіхалагічнай дапамогай» і мусяць ліцэнзавацца Мінздравам. Экстрасэнс, адпаведна, мусіць быць і індывідуальным прадпрымальнікам. З другога боку, з 2016 года адмянілі ліцэнзаванне для тых, хто займаецца нетрадыцыйнай медыцынай (напрыклад, фітатэрапіяй), а гэта падаецца найбліжэйшым відам дзейнасці.

Не першы і не апошні «прарок»

У крызісныя часы людзі часта масава звяртаюцца да нетрадыцыйных метадаў вырашэння сваіх праблем. І пакуль гродзенец Віталь яшчэ не стаў звышпапулярны, узгадаем тых «цэліцеляў», што зрабілі са сваіх імёнаў брэнды.

Так, славу цудатворцы ў канцы 1980-х здабыў у Савецкім Саюзе псіхатэрапеўт Анатоль Кашпіроўскі - літаральна ўся краіна глядзела яго перадачы па тэлевізары каб вылечыцца, ён збіраў стадыёны. Кашпіроўскі дзейнічае і сёння — напрыклад, у 2017 годзе ў Нью-Ёрку дыстанцыйна рабіў «карэкцыю носа і пазбаўляў храпу», яшчэ раней — дыстанцыйна «пазбаўляў прыроджаных заганаў сэрца», таксама запэўнівае, што за тры хвіліны лечыць алергіі, праблемы са зрокам. Дарэчы, афіцыйна Кашпіроўскі ўжо не практыкуе масавы гіпноз, якім праславіўся некалі - у Расіі такая дзейнасць пад забаронай.

Іншым знакамітым «лекарам» канца 80-х быў Алан Чумак — яго перадачы глядзелі ў надзеі «зарадзіць» праз экран звычайную ваду цудоўнай моцай. Ён выдатна працаваў з эфектам плацэба і мог пераканаць многіх, што яго «магія» дзейнічае і лечыць. Экстрасэнс памёр восенню 2017 года.

А вы верыце ў Віталя-лекара? Выказвайцеся ў каментарыях!


Находитесь в поисках ванной? Не знаете, какую выбрать? Керамику или обычную чугунную? На сегодняшний день, цены на ванны чугунные 150×70 колеблется от 10 тыс рублей. Вы сможете выбрать ванную в интернет-магазине «Ванна-Хоум». Большой выбор, высокое качество, которое проверено временем.