Паведамленні пра дым у ваколіцах Гродна, у кірунку Гожы і Парэчча, з’явіліся 14 чэрвеня пасля абеду. Маніторынг паказаў, што гэта гарэла сухая расліннасць на тэрыторыі Гожскага вайсковага палігону. Плошча пажару складала каля 5 Га, але пагрозы бліжэйшым вёскам не было, паведамілі ў абласным упраўленні МНС.
Падраздзяленні МНС і вайскоўцы разам тушылі ўзгаранне некалькі гадзін. Да 22.00 яно было цалкам ліквідавана.