У сямі раёнах вобласці адменена забарона на наведванне лясоў

Забароны знятыя ў Мастоўскім, Шчучынскім, Ваўкавыскім, Свіслацкім, Бераставіцкім, Навагрудскім і Карэліцкім раёнах, піша «Гродзенская праўда».

Як распавялі ў Гродзенскім ДВЛГА, забароны на наведванне лясоў у гэтых раёнах адмянілі пасля дажджоў, якія знізілі клас пажарнай небяспекі.

— Пры гэтым у іншых раёнах па-ранейшаму захоўваецца пажаранебяспечная сітуацыя. Дажджы там не былі такімі багатымі, і з-за крон дрэў вільгаць нават не дабралася да глебы. І пакуль сітуацыя не зменіцца, казаць аб адмене забароны на наведванне лясоў на гэтых тэрыторыях не даводзіцца, — адзначылі ў лесагаспадарчым аб’яднанні.

З пачатку года ў вобласці ад пажараў пацярпела 25 гектараў лесу, ратавальнікі МНС 24 разы выязджалі тушыць агонь. У экасістэмах паўднёвых абласцей краіны — Брэсцкай і Гомельскай, дзе таксама была ўведзена забарона на наведванне лясоў, — пашкоджаны вялікія плошчы лясоў. Там агонь знішчыў каля 300 гектараў лесу. У 90 працэнтах выпадкаў прычына пажараў - чалавечы фактар. Але гэта не значыць, што людзі наўмысна распальвалі агонь. Прычынай станавіліся нядбайна выкінутая запалка, непатушаны недакурак ці іскра з глушыцель аўтамабіля.

У раёнах, дзе ўведзена забарона, нельга наведваць лясы, у тым ліку шпацыраваць там, збіраць ягады або актыўна адпачываць. Выключэнне дзейнічае толькі для жыхароў населеных пунктаў, дарога да якіх праходзіць праз лясны масіў. Таксама не дазваляецца разводзіць вогнішчы, у тым ліку і ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах. Парушальнікам забароны на наведванне лясоў пагражае штраф у памеры да 25 базавых велічынь.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025