Пілота самалёта, які ўпаў пад Гродна, перавялі на штучную вентыляцыю лёгкіх

У пілота множныя траўмы. Каб пазбегнуць ускладненняў, лекары перавялі яго на штучную вентыляцыю лёгкіх. Пасажыр самалёта пацярпеў менш. Праўда, ачнуўся толькі ў шпіталі, пакуль ён ледзь можа гаварыць.

Нагадаем, 12 чэрвеня каля 14.00 стала вядома пра крушэнне маторнага самалёта у Каробчыцах. На борце знаходзіліся 63-гадовы пілот і 60-гадовы пасажыр. У той час як пілот выбраўся з кабіны самастойна, пасажыра самалёта давялося дэблакіраваць выратавальнікам.

— Самалёт маркі ZLIN 42M чэшскай вытворчасці 1975 года выпуску атрымаў дазвол на выкарыстанне паветранай прасторы для палёту з 13 да 20 гадзін у Дэпартаменце па авіяцыі. Узляцеў у 13.10 і ўпаў каля 14 гадзін. Мабыць, была нейкая тэхнічная няспраўнасць, магчыма, у рухавіку. Пілот дасведчаны, былы ваенны лётчык, старшыня праўлення Асацыяцыі аматараў авіяцыі, у пасажыра таксама ёсць лётнае пасведчанне, — кажа гродзенскі транспартны пракурор вобласці Вячаслаў Шэцік.

Пілот — вядомы ў рэгіёне авіятар, старшыня гродзенскай Асацыяцыі аматараў авіяцыі Віталь Братанюк. Каля года назад мужчына аднавіў лёгкаматорны самалёт 1975 года выпуску.

Усю ноч на месцы аварыі працавалі спецыялісты розных ведамстваў з усёй краіны, перадае АНТ. Абломкі самалёта яшчэ ў Гродна, прызначаны шэраг экспертыз. Асноўная праца маецца прадстаўнікам дэпартамента па авіяцыі Мінтранса — менавіта яны дэталёва вывучаць тэхнічны стан самалёта і адновяць храналогію крушэння.

www.youtube.com/watch?v=X70OMuBxSfA

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025