ПЕРА-k-ЛАД: прыходзьце паслухаць, як Ўільям Батлер Ейтс гучыць па-беларуску

Літаратурны фэст «ПЕРА-k-ЛАД» пройдзе ў гарадзенскай этнакраме «Цудоўня» 16-га чэрвеня. У праграме — прэзентацыя кніг найвядомейшых сусветных пісьменнікаў у беларускім перакладзе, вершы, музыка.

Марыя Мартысевіч прадставіць кнігі серыі «Амерыканка» і, у прыватнасці, раман канадскай пісьменніцы Маргарэт Этвуд «Пенелапіяда».

Перакладчыца Надзея Кандрусевіч прадставіць новыя кнігі шведскай дзіцячай пісьменніцы Юі Вісландэр «Мама Му паранілася» і «Крумкач кажа нельга» ад новага дзіцячага выдавецтва «Коска», а таксама кнігу шведскай пісьменніцы Гунілы Бэргстрэм «Суперкніга пра Біла з Болаю».

Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч зачытае ўласныя вершы і прэзентуе пераклады паэзіі ірландца Ўільяма Батлера Ейтса і ўкраінца Сяргея Жадана.

Музычны госць — гарадзенец Алесь Дзянісаў. Музыка выканае песні на вершы Ейтса.

Імпрэза адбудзецца пры падтрымцы грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Калі: 16/06, 17.00

Дзе: этнакрама «Цудоўня» (Гродна, вул. Кірава, 3)

Уваход вольны!

Падзяліцца

Апошнія запісы

На цыбульнай плантацыі нямецкага дэпутата пад Лідай працуюць палітвязні

Нямецкі ўльтраправы дэпутат ад партыі «Альтэрнатыва для Германіі» (AfD) Ёрг Дорнаў заключыў пагадненне з лідскім…

24 верасня 2024

Стала вядома, як будзе выглядаць новы гандлёвы комплекс на вуліцы Перамогі ў Гродне

Комплекс узводзяць на месцы былога ваеннага гарадка. Старыя будынкі плануюць захаваць, скамбінаваўшы сучасныя архітэктурныя рашэнні…

24 верасня 2024

«Думала, 300 будзе». Беларуска распавяла, колькі выдаткавала за 3 дні адпачынку ў Гродне

Даражэй за ўсё беларусцы абышоўся шопінг у некалькі этапаў - разам 207 рублёў. Танней за…

23 верасня 2024

У спальніку Гродна адкрылася кавярня «Колибри»

Кавярня "Колибри" адкрылася па вул. Віктара Глухава, 30. Гэта адносна малады мікрараён - Грандзічы. Месца…

23 верасня 2024

Для cлонімскай школы закупляюць уніформу Трэцяга рэйха

Уніформу Трэцяга рэйха, рыштунак і аксесуары вайскоўцаў нямецкай арміі часоў Другой сусветнай вайны вырабяць для…

23 верасня 2024

У цэнтры Гродна хочуць знесці гістарычны будынак. Яго разбяруць и збудуюць наноў

Будынак на Урыцкага, 21 чакае дэмантаж. Пасля яго збудуюць нанова і дададуць прыбудову з боку…

23 верасня 2024