Стартуе чэмпіянат свету па футболе. Дзе ў Гродне паглядзець матчы?

14 чэрвеня ў Расіі стартуе чэмпіянат свету па футболе, на жаль без зборнай Беларусі. Турнір, які працягнецца месяц, будзе праходзіць у 11 расійскіх гарадах. За супрацьстаяннем лепшых зборных свету будуць сачыць мільёны людзей, у тым ліку і гродзенцы. Hrodna.life сабраў месцы, дзе можна будзе паглядзець матчы мундыялю ў Гродне.

Нягледзячы на тое, што чэмпіянат свету абыходзіцца без зборнай Беларусі, гэта ніяк не зніжае яго папулярнасць сярод беларускіх заўзятараў. Але ў Гродне толькі малая частка піцейных устаноў гатовая трансляваць матчы мундыялю.

Кафэ «Хотей»

У пачатку чэрвеня там зрабілі летнюю тэрасу на 40 месцаў з двума тэлевізарамі. У бліжэйшы час плануюць паказваць матчы чэмпіянату свету і ў самой установе. У кафэ штодня праходзяць конкурсы прагназістаў з прызамі. У меню піца, сушы, ролы, салаты і розныя напоі.

Кафэ «Губерня»

Крыта летняя пляцоўка на вуліцы Савецкай ужо традыцыйна запрашае гродзенцаў глядзець матчы зборных па футболе. Установа з адным тэлевізарам разлічана на 70 пасадачных месцаў. У продажы піва, чыпсы і розныя каўбаскі.

Піўны рэстаран «Нёман»

Піўны рэстаран «Нёман» на вуліцы Стэфана Баторыя рэгулярна транслюе сусветныя спартовыя мерапрыемствы. У гэтым годзе ля ўстановы можна будзе назіраць за матчамі чэмпіянату свету і на летняй тэрасе, якая разлічана на 40 месцаў. Там маецца 2 тэлевізара, можна будзе заказваць любую прадукцыю з рэстарана. У рэстаране плануюць зладзіць і конкурс прагназістаў.

Кафэ «Пиплз»

У кафэ на вуліцы Пушкіна збіраюцца трансляваць матчы ўсяго мундыяля. У меню невялікай ўстановы піва і лёгкая закуска.

Культурны цэнтр «Галактыка»

Цэнтр «Галактыка» па вуліцы Лідскай прадаставіць магчымасць гродзенцам глядзець матчы чэмпіянату свету на трох камфортных пляцоўках: летняя тэраса, караоке-клуб і спорт-бар на другім паверсе.

Спорт-бар «Ліга»

Традыцыйна спартыўныя матчы рознага ўзроўню паказвае на Урублеўскага спорт-бар «Ліга». Установа разлічана на 50 месцаў. Падчас чэмпіянату свету ў бары плануюць зладзіць і конкурс прагназістаў з падарункамі. У меню розныя алкагольныя напоі і лёгкая закуска

Бар «Берлога»

Бар на Вольгі Соламавай гатовы прыняць каля 50 чалавек, а на тэрасе з двума тэлевізарамі да 30. Вялікі выбар меню.

Установы з трансляцыяй могуць дадавацца.

Расклад матчаў чэмпіянату свету можна паглядзець тут. Стартуе турнір матчам Расія — Саудаўская Аравія 14 чэрвеня ў 18:00. Усе матчы можна будзе глядзець на тэлеканале Беларусь — 5.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025