Новы фуд-трак, перароблены з фургона 1960-х, з’явіўся ў Гродне ў пачатку чэрвеня. Ён стаіць на набярэжнай па вуліцы Заводскай і прапануе шаўрму, бургеры і напоі.
Фуд-трак гэта мабільная і цалкам аўтаномная кухня, размешчаная ў фургоне грузавіка. Гэта новы і перспектыўны напрамак для постсавецкай прасторы: не патрабуе звышвысокіх пачатковых выдаткаў і дазваляе аператыўна змяняць пункту продажаў, калі ў якім-небудзь месцы справы ідуць не так, як хацелася б.
Ідэя запусціць у Гродне чарговы фуд-трак прыйшла гроднецам Дзянісу і Аляксандру пасля таго, як у адной з вёсак яны ўбачылі стары фургон. Ад ідэі да запуску прайшло паўгода.
«У адной з вёсак Навагрудскага раёна я неяк убачыў старэнькі фургон, на якім раней вазілі бульбу, — распавядае Дзяніс. — Уявіў,
як бы глядзелася гэтая машына, калі б у яе ўклалі грошы. Пачаў гугліць і наткнуўся на фуд-тракі, якія рабілі з падобных грузавікоў. Параіліся з сябрам і загарэліся ідэяй».Грузавік хлопцы купілі за 500 долараў і на эвакуатары перавезлі ў Гродна. Каб са старога фургона зрабіць добры фуд-трак, уклалі яшчэ 8000 долараў. Выразалі дах, падбіралі дэталі, куплялі абсталяванне, фарбавалі і рабілі падсвятленне.
[irp posts="77 412″ name="Ад напояў да неапалітанскай піцы: усе фудтракі Гродна ў адным матэрыяле. Чытай і галасуй!"]
Каб запусціць праект, хлопцам прыйшлося шукаць месца ў прыватных арганізацый. Ва Упраўленні архітэктуры ім сказалі, што цяпер у Гродне ў прыярытэце ўстаноўка шапікаў «Саюздруку».
«З афармленнем ўсіх дакументаў было нялёгка — шмат папяровай цяганіны. З пошукам пастаяннага месца прыйшлося таксама папрацаваць — нас некалькі разоў перанакіроўвалі. Планавалі стаяць на Ціміразева каля „Еўраопта“, але нас апярэдзіў іншы фуд-трак. У выніку выбралі паркоўку на вуліцы Заводскай. Нам падалося, гэта добрае месца на набярэжнай Нёмана, дзе пастаянна шпацыруюць людзі», — распавёў Аляксандр.
Сёння фургон не ездзіць і летам будзе пастаянна стаяць на Заводскай. У будучыні каля машыны ўладальнікі хочуць паставіць столікі ў выглядзе бочак.
«Пакуль няма сэнсу ставіць новы рухавік, бо мы не можам перасоўвацца па горадзе і прадаваць нашу прадукцыю. Па законе мы павінны стаяць на адным месцы, — кажа Дзяніс. — Пакуль будзем на набярэжнай, а там будзе бачна. На халодны перыяд будзем разглядаць якое-небудзь памяшканне».
[irp posts="68 865″ name="Смотри, на каком хипарском Volkswagen T2 приехали в Гродно молодые поляки"]
У Гродне запланавалі бягучы рамонт авальнай залы ў Новым замку. Работы завершаць да канца снежня.…
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ім. Янкі Купалы месцы ёсць для 82,1% тых, каму яны патрэбны,…
Турыстка прыехала ў Гродна і хацела сфатаграфавацца на фоне вядомай гродзенскай фотазоны - гродзенскага ўніверсітэта,…
Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт вызначыў месцы, дзе ў Гродне забаронена збіраць подпісы выбаршчыкаў за вылучэнне…
Карціну з выявай помніка Антонію Тызенгаўзу ў гродзенскім Фарным касцёле выставілі на польскі аукцыён Onebid.…
На Карла Маркса, 10 з'явілася чайхана "Халяль" - з мантамі, пловам і лавашам з тандыра.…