Каміл і Марта з польскага горада Катавіцэ падарожнічаюць па Еўропе на класічным хіпарскім «фальсквагене-агурку». 12 чэрвеня пара па бязвізу наведала Гродна. І адразу сабрала вакол сябе шмат цікаўных.
Каміл і Марта ўпершыню прыехалі ў Беларусь. За некалькі дзён яны хочуць пабачыць асноўныя гарады заходняй Беларусі - Гродна і Брэст.
«Мы толькі прыехалі ў Гродна і тут нам ужо падабаецца, — распавядае Каміл. — Людзі ўсміхаюцца і кожны хоча нам чымсьці дапамагчы. Раней мы падарожнічалі па заходніх і паўднёвых краінах Еўропы. Былі ў Германіі, Францыі, Харватыі, Венгрыі і іншых месцах».
Два дні пара будзе ў Гродне, а пасля адправіцца ў Літву на з’езд аматараў рэтра-аўтамабіляў. Адтуль палякі праз Сувалкі паедуць на дзень у Брэст.
«Беларускую мяжу мы праехалі з усмешкай на твары, нават памежнік падбег нас фатаграфаваць, — распавядае Марта. — Так што праблем з перасячэннем мяжы не было. На беларускім баку нават падабралі спадарожніка і завезлі яго ў цэнтр Гродна. На развітанне ён у нас распісаўся ў грузавіку. Машына наша цікавая і аформлена ў хіпі-стылі. У Польшчы такія фургоны Volkswagen T2 1970-х гадоў называюць агуркамі».
«Калі мы падарожнічаем, то заўсёды спім на прыродзе ці ў машыне, але ў Гродне па ўмовах бязвіза прыйшлося заказваць апартаменты. Але гэта не сапсуе наш адпачынак у Беларусі», — дадаў Каміл.
У будучыні пара хоча аб’ехаць усю Беларусь — ужо з візай, каб начаваць на адкрытым паветры.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…