Артысты Гродзенскай абласной філармоніі працягваюць даваць канцэрты на балконе. Кожны выпадковы мінак можа спыніцца і паслухаць жывую музыку. Чарговы канцэрт на балконе на вуліцы Савецкай прайшоў 12 чэрвеня.
Музыкі выконваюць на балконах не толькі класічныя творы, але і рамансы, і савецкія эстрадныя хіты.
Апошні канцэрт на балконе на вуліцы Савецкай пройдзе 19 чэрвеня ў 18.00.