Фотафакт: па Гродна праехала кіламетровая калона ваеннай тэхнікі

Жыхары Гародні, якія назіралі рух калоны, кажуць, што ў ёй былі БМП-2, артылерыйскія ўстаноўкі, а таксама грузавікі МАЗ, піша sputnik.by. Відавочцы разыходзяцца ў меркаванні, колькі тэхнікі праехала па абласным цэнтры, некаторыя гродзенцы налічылі 97 адзінак.

Паводле інфармацыі гродзенцаў, па горадзе рухаліся ваенныя машыны 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, якая размешчана ў абласным цэнтры.

На фатаграфіі відаць, што беларускія вайскоўцы едуць па вуліцы Паповіча, праз Новы мост, хутчэй за ўсё, на палігон у пасёлак Гожа, які размешчаны паблізу межаў Літвы і Польшчы.

«Гродзенская праўда» піша, што так адпрацоўваюць абарону ваенных і дзяржаб’ектаў пад Гродна. Двухбаковая камандна-штабная ваенная гульня з 6 і 11 асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады праходзіць пад Гродна, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.

Гульня стартавала 12 чэрвеня і праходзіць пад кіраўніцтвам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёра Віктара Хрэніна.

— Падчас мерапрыемства з мэтай навучання войскаў і штабоў прадугледжана адпрацоўка аховы і абароны важных дзяржаўных і ваенных аб’ектаў, вядзення разведкі і агнявога паражэння праціўніка, кіравання механізаванымі воінскімі часцямі і падраздзяленнямі ў ходзе баявых дзеянняў, — адзначылі ў ваенным ведамстве.

Праводзіцца гульня на палігоне Гожскі. Прадоўжыцца яна да 20 чэрвеня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025