Такі варыянт абмяркоўвалася на планёрцы ў гарвыканкаме 12 чэрвеня. Упершыню будынак на вуліцы Ажэшкі, 30 выставілі на таргі ў лістападзе 2016 года ў пачатковай цане 5,15 млн (на той момант 2,96 млн даляраў). Праз год цана аб’екта звалілася на 80 адсоткаў, да 1,26 млн рублёў. Чарговыя таргі павінны былі прайсці 14 чэрвеня гэтага года. Аднак не пададзена ніводнай заяўкі, распавялі ў фондзе «Гроднааблмаёмасць», піша «Вячэрні Гродна».
Па ўмовах аўкцыёну, новы ўласнік абавязаны правесці капітальны рамонт або рэканструкцыю будынка і ўвесці яго ў эксплуатацыю на працягу чатырох гадоў з моманту падпісання дамовы куплі-продажу. Пасля рэканструкцыі або капрамонту былы Дом афіцэраў можна выкарыстоўваць пад офісы, крамы, кафэ і іншае. Будучы ўладальнік атрымае зямлю ў арэнду тэрмінам на 50 гадоў. Цяпер будынак лічыцца на балансе Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры і мае патрэбу ў капітальным рамонце. Памяшканні здаюцца ў арэнду, у тым ліку клубу «Эпалет» і некалькім ІП.