Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Беларусі на 1 чэрвеня складае 0,5%, што адпавядае паказчыку, які быў і на 1 мая, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, піша «Гродзенская праўда».
У Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях ён склаў 0,6%, у Гродзенскай — 0,5%, Мінскай вобласці - 0,4%, Мінску — 0,2%. У параўнанні з 1 чэрвеня мінулага года ўзровень беспрацоўя знізіўся на 0,4 адсоткавага пункта. На ўліку ў якасці беспрацоўных стаіць 19,8 тыс. чалавек, што на 47,1% менш, чым год таму.
Наймальнікі заявілі звесткі аб наяўнасці 69,9 тыс. свабодных працоўных месцаў - на 39,6% больш, чым на 1 чэрвеня 2017 года. Пры гэтым узрос попыт на працоўныя прафесіі (64% ад агульнай колькасці вакансій супраць 54,5%).
Каэфіцыент напружанасці на рынку працы рэспублікі знізіўся да 0,3 беспрацоўнага на адну вакансію (на 1 чэрвеня 2017 году — 0,7). Пры гэтым у Брэсцкай і Віцебскай абласцях гэты паказчык склаў 0,5 беспрацоўнага на вакансію, у Гомельскай — 0,4, Магілёўскай — 0,3, Гродзенскай і Мінскай — 0,2, у Менску — 0,1.
У студзені-маі па садзейнічанне ў працаўладкаванні звярнулася 82,8 тыс. чалавек, з якіх пастаўлена на ўлік у якасці беспрацоўных 53,8 тыс. чалавек. На створаныя працоўныя месцы і якія былі вакансіі пры садзейнічанні службы занятасці на пастаянную працу ўладкавана 55 тыс. чалавек, з іх 38,8 тыс. беспрацоўных, на навучанне па прафесіях, запатрабаваных на рынку працы, накіраваны 3 тыс. 257 чалавек. У аплатных грамадскіх работах прынялі ўдзел 16,7 тыс. грамадзян, на новае месца жыхарства і работы пераселена 64 сям'і беспрацоўных
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…