Планы памяняліся і 12 чэрвеня прыватніку забаранілі будаваць у Швейцарскай даліне ў гістарычным цэнтры Гродна. Пытанне ў Гродзенскім гарвыканкаме вырашылі імгненна — літаральна за паўгадзіны да бетаніравання пляцоўкі.
Яшчэ б 30 хвілін — і вялікі кавалак зялёнай зоны ў Швейцарскай даліне залілі б бетонам для будучага скаладрома. Своечасовы званок прадпрымальніку Мікалаю Паўлюкевічу прыпыніў працы.
«Мы пачалі працы з самай раніцы, але ў сярэдзіне дня спыніліся па ўказанні гарвыканкама, — распавядае Мікалай. — Машына з вялікай колькасцю бетону ўжо ехала і калі нам патэлефанавалі на 30 хвілін пазней, то ўсё ўжо было б заліта».
Прадпрымальнік кажа, што ягоны вяровачны парк зараз завіс і, магчыма, ён паўстане ў іншым фармаце.
Чаму работы вырашылі спыніць, Hrodna.life спытаў у аддзеле архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама. Як аказалася, у прыватніка не было дазволу на будаўніцтва.
«Усе будаўнічыя працы ў гістарычнай частцы горада трэба ўзгадняць з мясцовай архітэктурай і Міністэрствам культуры. Размова з прыватнікам была пра іншае: што будзе проста вяровачны парк. А ў дадзеным выпадку яны хацелі ўзвесці збудаванне. І мы ім забаранілі гэта зрабіць», — распавёў выканаўца абавязкаў галоўнага архітэктара горада Дзмітрый Вабішчэвіч.
Швейцарская даліна ў Гродне — маляўнічы паркавы комплекс у цэнтральнай частцы горада. Гісторыя яго стварэння сыходзіць каранямі ў 18 стагоддзе і звязана з імем гродзенскага старасты Антонія Тызенгаўза.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…