У сувязі з гарачым і сухім надвор’ем забарона на наведванне лясоў дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Лясныя масівы зараз патрулююць ва ўзмоцненым рэжыме, а для ацэнкі сітуацыі выкарыстоўваюць квадракоптэры, паведамляе «Гродзенская праўда».
Падчас забароны наведванне лясоў цалкам забаронена (нават для прагулак і адпачынку). Таксама ў лясныя масівы нельга ўязджаць на транспарце, акрамя службовага, які, напрыклад, выкарыстоўваецца для патрулявання лясных тэрыторый. Парушальнікам пагражае штраф у памеры да 25 базавых велічынь. Выяўляць іх дапамагаюць фоталавушкі.
Лясная ахова ў рэгіёне працуе ва ўзмоцненым рэжыме, лясныя масівы штодня патрулююцца.
— Ажыццяўляецца візуальны кантроль з больш чым 60 назіральных вышак, за сітуацыяй таксама сочаць 45 сістэм відэаназірання, — распавялі ў Гродзенскім лясніцтве.
Дарэчы, за апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці зарэгістраваны два лясныя пажары. Яны адбыліся ў Слонімскім і Шчучынскім раёнах на агульнай плошчы 2,3 га. З пачатку года ўжо было 173 узгарання сухой травы і 23 лясныя пажары.'
Дарэчы, з пачатку траўня ў вобласці з нагоды укусаў кляшчоў звярнуліся 1 912 чалавек, у тым ліку ўчора, 11 чэрвеня, — 58 чалавек. У Гродне і Гродзенскім раёне зарэгістраваны 41 выпадак. На тэрыторыі населенага пункта г. Гродна Кастрычніцкага раёна — 3 выпадкі.