Навіны

У Каробчыцах упаў самалёт. Ёсць пацярпелыя

Каля 14.00 у Каробчыцах ўпаў невялікі лёгкі аднаматорны самалёт. Інфармацыю пра гэта пацвердзілі ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС. Там адзначылі, што самалёт Zlin 42M 1975 года выпуску здзейсніў аварыйную пасадку. Пілот выбраўся з самалёту самастойна, пасажырам спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, піша БелТА.

Супрацоўнікі МНС пры дапамозе спецыяльнага інструмента дэблакіравалі мужчыну. Ободва члена экіпажу пасля агляду брыгады хуткай дапамогі былі шпіталізаваны. Самалёт дэфармаваны.

Транспартны сродак дыслацыраваўся на аэрадроме Караліно і належыць авіатару-аматару. Па папярэднім дадзеным, самалёт ажыццяўляў пробны палёт у раёне абласнога аэраклуба.

Як піша T*T.BY, уласнік самалёта — 62-гадовы Віталь Братанюк, у мінулым баявы пілот, а сёння авіятар-аматар і старшыня гродзенскай Асацыяцыі аматараў авіяцыі. Свой «Злін» ён набыў каля двух гадоў таму. У мінулым годзе ён абнавіў лятальны апарат, які патрабаваў рамонту. Яго цалкам перабралі, зноўку пафарбавалі і апрацавалі антыслізгавым рэчывам. Па запэўненнях гаспадара, усе прыборы працавалі, як новыя.

Чэшскі самалёт удзельнічаў у мінулым годзе ў авіяцыйным фестывалі, які кожны год праходзіць на тэрыторыі аэрадрома «Караліно». У Гродне ўсяго некалькі прыватных самалётаў, і «Злін» Віталя — самы ўнікальны з іх.

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025