Сын прывёз сваю маці на лячэнне ў аддзяленне неўралогіі адной з бальніц абласнога цэнтра. Калі праз некалькі дзён сын прыехаў адведаць сваю маму, то выявіў, што з яе вушэй прапалі залатыя завушніцы, якія ён купіў за 400 рублёў.
Куды яны дзеліся, жанчына сказаць з-за хваробы не змагла. Яна цяжка хварэе, паралізаваная і размаўляць не можа. Сваімі сіламі ўпрыгожывнні знайсці не атрымалася, таму грамадзянін звярнуўся па дапамогу ў міліцыю.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Ленінскага РАУС высветлілі, што да крадзяжу можа быць датычная адна з санітарак ўстановы. Яна перыядычна суправаджала хворую на працэдуры. Аднак супрацоўніца бальніцы ўсяляк адмаўляла сваю віну, ведаючы, што пацыентка з прычыны стану здароўя не зможа паказаць на яе.
Як патлумачыў начальнік аддзела крымінальнага вышуку Ленінскага РАУС Віталь Зезюлевич, падазраваная прызналася ў зробленым толькі пасля таго, як прыйшоў адказ з ламбарда, куды санітарка здала на сваё прозвішча выкрадзеныя завушніцы. Зняць жа з пацыенткі ўпрыгожванні было няцяжка: супрацоўніца бальніцы забрала іх перад працэдурай «МРТ», куды забаронена праносіць якія-небудзь вырабы з металу, а пазней ювелірныя вырабы не вярнула.
Зараз у дачыненні да падазронай ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…