Цяпер неабавязкова запісвацца ў турыстычную групу, каб паглядзець форт № 4 Гродзенскай крэпасці, у якім з 2017 зачынілі ўваход. Фатограф Іван Цыркуновіч зрабіў магчымым убачыць яго ў віртуальным туры.
Поўны віртуальны тур змяшчае ў сабе 16 панарам, якія выкананы ўнутры і звонку форта. На стварэнне тура фатографу спатрэбілася каля двух тыдняў.
«Раней у гэты форт можна было трапіць пры жаданні, цяпер гэта зрабіць значна цяжэй — з’явіліся дзверы. каб адкрыць іх, трэба заказваць экскурсію», — распавядае Іван.
Раней Іван рабіў віртуальныя туры для форта № 1 і № 7. У планах у фатографа — адздымаць усе фарты Гродзенскай крэпасці.
«Мне падабаецца такі від здымкі, ён больш інфарматыўны. Ёсць эфект прысутнасці, а каб яшчэ больш пранікнуцца, можна ўсё гэта прагледзець праз VR-акуляры», — дадаў фатограф.
Іван Цыркуновіч здымае панарамы з 2009 года. За гады ў фатографа назапасілася велізарная колькасць віртуальных тураў славутасцяў Гродзеншчыны і Беларусі.
Запісацца на экскурсію ў форт № 4 можна, пазваніўшы ў аддзел культуры Гродзенскага райвыканкама.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…