Карыснае

Таямніца дома № 13 адкрыта: Гэта абноўленая летняя тэраса «Гудзіні»

Дому № 13 па вуліцы Леніна ўжо больш за сто гадоў, а жыццё ў ім кіпіць — тут месціцца гастрабар Гудзіні. Вечарам 8 чэрвеня была і дадатковая нагода сюды завітаць — афіцыйнае адкрыццё яго абноўленай летняй тэрасы. Зачапіцца позірку было за што: высокія столі, сцімпанкаўскія дэталі, клетка Гудзіні. І гэта нават не кажучы пра ежу і напоі.

За 15 хвілін да прыходу гасцей радаснае хваляванне персаналу стала амаль адчувальным. Пераправяраліся куфлі і кілішкі, налівалася шампанскае, бармэны папраўлялі гальштукі-мятлікі.

Госці не прымусілі сябе чакаць: прыгожыя і прыбраныя гродзенцы запаўнялі памяшканне, фатаграфаваліся з блазнам і самім містэрам Гудзіні.


Летнія пляцоўкі ў цэнтры Гродна. Топ-10 месцаў для кавы на вольным паветры


Несумненнай разыначкай вечара быў food pairing. «Хвалююся!» — шчыра сказаў Андрэй Грушынаў і выйшаў на імправізаваную сцэну — за барную стойку. «Food pairing — гэта не толькі стравы і напоі ў ідэальным спалучэнні. Гэта фармат камунікацыі паміж шэф-кухарам і гасцямі. Таму не саромеемся: даём фідбэк смела і выразна». Па частцы страў майстар-клас даваў шэф-повар установы — Юрый Ярмак, па частцы алкаголю — бармэн Віталь Парфенчык.

Госці сачылі за падрыхтоўкай сэтаў і напояў, затым, рассмакаваўшы, давалі тую самую зваротную сувязь — быў поўны інтэрактыў.

Шэф-кухар дзяліўся сакрэтамі, бармэн цешыў гісторыяй кактэйляў. Не абышлося без згадкі піратаў, Васка да Гама і нават багіні Афіны. Хто б мог падумаць, што гісторыя многіх напояў ляжыць у глыбокай старажытнасці?

Меркаваннем Андрэя Грушынава, не зважаючы на захапляльнасць гісторый, кактэйльная культура ў Беларусі развіта вельмі слаба. «Мы робім крокі ў кірунку папулярызацыі кактэйляў і спадзяемся, што хутка сітуацыя пачне змяняцца».

На тэрасе між тым гучаў дыджэй і вёў праграму вядучы. Адначасова — гулялі ў настолкі, разыгрывалі падарункі ад спонсараў. Наведвальнікі святкавалі пятніцу, наваселле летняй тэрасы і надыход выходных.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025