Дому № 13 па вуліцы Леніна ўжо больш за сто гадоў, а жыццё ў ім кіпіць — тут месціцца гастрабар Гудзіні. Вечарам 8 чэрвеня была і дадатковая нагода сюды завітаць — афіцыйнае адкрыццё яго абноўленай летняй тэрасы. Зачапіцца позірку было за што: высокія столі, сцімпанкаўскія дэталі, клетка Гудзіні. І гэта нават не кажучы пра ежу і напоі.
За 15 хвілін да прыходу гасцей радаснае хваляванне персаналу стала амаль адчувальным. Пераправяраліся куфлі і кілішкі, налівалася шампанскае, бармэны папраўлялі гальштукі-мятлікі.
Госці не прымусілі сябе чакаць: прыгожыя і прыбраныя гродзенцы запаўнялі памяшканне, фатаграфаваліся з блазнам і самім містэрам Гудзіні.
Летнія пляцоўкі ў цэнтры Гродна. Топ-10 месцаў для кавы на вольным паветры
Несумненнай разыначкай вечара быў food pairing. «Хвалююся!» — шчыра сказаў Андрэй Грушынаў і выйшаў на імправізаваную сцэну — за барную стойку. «Food pairing — гэта не толькі стравы і напоі ў ідэальным спалучэнні. Гэта фармат камунікацыі паміж шэф-кухарам і гасцямі. Таму не саромеемся: даём фідбэк смела і выразна». Па частцы страў майстар-клас даваў шэф-повар установы — Юрый Ярмак, па частцы алкаголю — бармэн Віталь Парфенчык.
Госці сачылі за падрыхтоўкай сэтаў і напояў, затым, рассмакаваўшы, давалі тую самую зваротную сувязь — быў поўны інтэрактыў.
Шэф-кухар дзяліўся сакрэтамі, бармэн цешыў гісторыяй кактэйляў. Не абышлося без згадкі піратаў, Васка да Гама і нават багіні Афіны. Хто б мог падумаць, што гісторыя многіх напояў ляжыць у глыбокай старажытнасці?
Меркаваннем Андрэя Грушынава, не зважаючы на захапляльнасць гісторый, кактэйльная культура ў Беларусі развіта вельмі слаба. «Мы робім крокі ў кірунку папулярызацыі кактэйляў і спадзяемся, што хутка сітуацыя пачне змяняцца».
На тэрасе між тым гучаў дыджэй і вёў праграму вядучы. Адначасова — гулялі ў настолкі, разыгрывалі падарункі ад спонсараў. Наведвальнікі святкавалі пятніцу, наваселле летняй тэрасы і надыход выходных.