Гродзенскі блогер-краязнаўца Яўген Аснарэўскі 8 чэрвеня прадставіў грамадскасці сваю онлайн-мапу «Палацы Гароднi», на якой адзначыў 18 важных лакацый. На мапе змешчаны не толькі захаваныя палацы, але і месцы разбураных будынкаў горада. Для ўсіх палацаў на мапе ёсць выявы і аппісанне.
Такую мапу Яўген ствараў для гродзенцаў і турыстаў, якія гатовыя пазнаёміцца з архітэктурнай спадчынай Гродна, якая засталося ад арыстакратаў Рэчы Паспалітай. На мапе можна ўбачыць месца занёманскага палаца Радзівілаў, усе палацы апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага і многія іншыя палацы Гродна.
Яшчэ раней блогер напісаў дэтэктыў пра скарб апошняга караля і прыгоды мясцовых гісторыкаў, а таксама распрацаваў мапу і маршрут па яўрэйскай спадчыне Гродна.
«Мой новы праект прызначаны для шырокага выкарыстання, але ў першую чаргу для тых, хто цікавіцца гісторыяй Гродна, — распавядае Яўген. — Мяне прыцягвае магчымасць асвятляць гісторыю шляхецкіх родаў і паказваць справы арыстакратыі, якая тварыла лёсы цэлых дзяржаў. Гэтая гісторыя шмат гадоў вяршылася ў Гродне, што быў, фактычнай, сталіцай ВКЛ пасля падзення значэння Вільні ў XVII стагоддзі. Палацы, якія служылі жытлом для магутных людзей мінулага, цяпер не толькі помнікі архітэктуры, але і рэальны напамін пра значэнне горада ў былыя часы. Гэта тое, што можа дапамагчы гродзенцам яшчэ больш палюбіць роднае месца і ганарыцца ім. Ну і, вядома, такая мапа можа спатрэбіцца турыстам, якіх становіцца ў Гродне ўсё больш».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…