Канчатковы кошт скарбу, які знайшлі ў цэнтры Гродна 14 красавіка, будуць вызначаць у Гродзенскім аблвыканкаме. Туды з гісторыка-археалагічнага музея на днях перадалі дакументы па ацэнцы каштоўнай знаходкі.
Экспертамі па ацэнцы знойдзенага ў цэнтры Гродна скарбу, акрамя складу экспертнай фондава-закупачнай камісіі, выступалі старшыня нумізматычнага таварыства Віктар Какарэка, які даваў заключэнне па манетах, па каронках рабіў экспертызу загадчык аддзялення абласной бальніцы, стаматолаг Міхаіл Сагайдак, а каштоўныя камяні вывучаў спецыяліст — гемолаг Уладзімір Жданюк.
Па выніках усіх высноваў скарб у музеі ацанілі ў 19 424 долараў. Самым дарагім прадметам стаў унікальны пярсцёнак з мальтыйскім крыжам, які ацанілі ў $ 1.5 тыcячы.
[irp posts="58 250″ name="У цэнтры Гродна знайшлі яўрэйскі скарб часоў Другой сусветнай"]
Скарб знайшлі сёлета 14 красавіка на гарышчы дома на тэрыторыі былога яўрэйскага гета (2-я Працоўная вул.). Гэты будынак рэканструююць пад медыцынскі цэнтр. Будаўнік Уладзімір Страковіч разбіраў дах і пад цэглай знайшоў металічную табакерку з надпісам «Tytuń fajkowy specjalny». Унутры ляжалі 23 залатыя манеты, 11 пярсцёнкаў, ланцужкі, завушніца, абрэзаны медаль, зліткі золата, зубныя каронкі. Зверху ўсё было прыкрыта паперкамі для ўшчыльнення. Агульная вага скарбу склала больш за 400 грамаў.
Зараз дакументы па ацэнцы знаходкі перададзены ў мясцовы аблвыканкам на ўзгадненне. Пасля гэтага будзе агучаны поўны кошт скарбу. Па закону, палова скарбу належыць дзяржаве, астатняе пароўну дзеліцца паміж чалавекам, які знайшоў скарб і ўласнікам будынка.Вядома, што ў канцы чэрвеня ў сенатарскай зале Новага замка адкрыецца выстава прысвечаная знойдзеным у Гродзенскай зямлі скарбам. Усяго будзе выстаўлена каля 25 каштоўных знаходак, у тым ліку і дзве апошнія — з вуліц Антонава і 2-й Працоўнай.
[irp posts="31 421″ name="Гісторыя са скарбам на Антонава скончылася: рабочыя атрымалі ўзнагароджанне"]