На вуліцы Валковіча ўжо некалькі дзён ідуць работы па дэмантажы старой драўлянай пабудовы. У будучыні там з’явіцца чарговы дом сямейнага тыпу. Работы плануюць завяршыць восенню гэтага года.
Гэта трэці дом сямейнага тыпу, які з’явіцца на Валковіча. Першы такі аб’ект там адкрылі ў 2016 годзе, сёння там жывуць бацькі і сямёра дзяцей. Другі дом быў пабудаваны ў 2017 годзе і змясціў ён сям’ю з дзевяццю дзецьмі. Хто паселіцца ў трэцім доме, сёння вырашаюць гарадскія службы — праходзіць конкурс на падбор сям'і з прыёмнымі дзецьмі.Вядома, што такія дамы сямейнага тыпу будуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага, абласнога і гарадскога бюджэтаў. Агульны кошт адной такой пабудовы каля 450 тысрублёў. Для пражыванне вялікіх сем’яў у гэтым доме ўсё ёсць: мэбля, абсталяванне, посуд, дзіцячыя цацкі і многае іншае. Будаўніцтвам такіх дамоў займаецца арганізацыя «Гроднагарбуд»
Усяго ў Гродне на сённяшні дзень 5 дамоў сямейнага тыпу.
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч 21 дзень быў у ШІЗА - ён непакоіцца пра сваё здароўе. Гродзенца…
Наталля, кандытарка з Гродна, натхнілася трэндам на антыстрэс-цацкі ў выглядзе лапак катоў і зрабіла аналагічны…
Заснавальніца брэнду адзення Krikate Кацярына Карлацяну распавяла, што на пачатку снежня ў Гродне адкрыецца прастора…
Блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук з Гродна 25 лістапада выдаліў свой акаўнт у Instagram.…
Нацягнуты паміж дрэвамі дрот, які знайшлі ў Пышках гродзенскія матацыклісты, апынуўся не адзінай небяспечнай пасткай…
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…