Горад

«Праедзе ўсюды». Гродзенец купіў электравеласіпед і не шкадуе аб гэтым

Больш за тры месяцы гродзенец Валерый ездзіць па горадзе на электрабайку, паставіўшы ў гараж звычайны ровар, на якім ад’ездзіў больш за 30 гадоў. Чым яму гэтак спадабаўся новы транспарт, даведаўся Hrodna.life.

Сучасны электрабайк амаль не адрозніваецца ад звычайнага ровара. Акумулятары для іх важаць зусім няшмат, іх можна спакойна зняць і паставіць дома на падзарадку. Французскі электраровар Валерый купіў у Мінску за 800 долараў. Гэта ў два разы даражэй за добры горны ровар.

«Я шмат ездзіў на звычайным ровары і аднойчы трапіў на пяшчаную дарогу. Тады ў мяне пачаліся праблемы, — распавядае Валерый. — Вырашыў купіць новы двухколавы транспарт і абраў электравеласіпед. Шчыра, калі на яго ўпершыню сеў, не быў у захапленні. Задавальненне атрымаў праз некалькі дзён. Каб прывыкнуць да такога ровару трэба яшчэ навучыцца на ім ездзіць».

Гродзенец Валерый, які набыў электравеласіпед

Для такога ровара няма перашкод

Электравеласіпед у Гродне — з’ява рэдкая, у параўнанні з іншымі еўрапейскімі гарадамі. Напрыклад, у гарадах Нямеччыны такі транспарт становіцца сур’ёзным канкурэнтам аўтамабілю, асабліва калі ўлічыць, што там для раварыстаў створаны амаль ідэальныя ўмовы.

«У Гродне я бачыў усяго некалькі электрабайкаў. Такі від транспарту ў нас яшчэ не надта папулярны. Для такога ровара няма перашкод. Ён усюды без праблем праязджае, а ў гару проста ляціць», — дадае Валерый.

Да электрабайка трэба прывыкнуць

Мужчына адзначае, што яго ровар можа ездзіць у розных рэжымах: хочаш — круці педалі, а хочаш — адпачывай і транспарт сам цябе павязе. У сярэднім батарэі ровара хапае на 80 км, а калі пры актыўным выкарыстанні, то на ў два разы меншую адлегласць. Каб зарадзіць батарэю трэба 6−8 гадзін.

Здымны блок сілкавання электравеласіпеда
«Электрабайк — гэта машына, да якой трэба прывыкнуць і якую трэба яшчэ ўтрымаць. Вага майго ровара — 27 кг. За кошт вялікіх колаў мне зручна і мякка ездзіць па нашых вуліцах. А вось пакінуць ровар і пайсці ў краму мне пакуль страшна. Кожны гродзенец звяртае ўвагу на такі транспарт і прыходзіцца пакуль абмяжоўвацца невялікімі паездкамі».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025