Падчас фестывалю нацыянальных культур, які праходзіў 1−2 чэрвеня, у цэнтры Гродна гарадскія службы ўсталявалі новыя арт-аб'екты на тэму кіно.
На вуліцы Тэльмана з’явіўся каваны вазок па матывах фільма «Белыя Росы». Менавіта тут у 1983 годзе здымалі эпізод карціны, дзе герой фільма Васіль спыніў дзіцячы вазок з бутэлькамі.
На Кастрычніцкай побач з корпусам універсітэта імя Купалы на лаўцы з’явілася каваная гітара па матывах фільма «Я родам з дзяцінства». Тут у 1966 граў на гітары Уладзімір Высоцкі.
Яшчэ да фестывалю ў Гродне з’явіўся цікавы арт-аб'ект на тэму кіно. На скрыжаванні вуліц Дзяржынскага і Курчатава ўсталявалі драўляныя скульптуры на месцы былой вёскі Дзевятоўка, дзе здымалі вядомы фільм.Агулам у горадзе на працягу года ўсталёўвалі стэнды і плакаты на тэму фільмаў, якія тут здымаліся ў розныя годы. Ёсць у цэнтры Гродна і свая алея кіно.
[irp posts="65 983″ name="Деревянные герои Белых рос" появились на месте снесённой деревни"]